Акцябрскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Амурзет. Раён размешчаны на левым беразе Амура ў паўднёвай частцы вобласці. На поўдні і захадзе па Амуру мяжуе з КНР, на поўначы — з Аблучанскім, на ўсходзе — з Ленінскім раёнамі ЯАВ. Плошча тэрыторыі — 6,4 тыс. км².
Гісторыя 20 ліпеня 1934 года УЦВК пастанавіў «утварыць у складзе аўтаномнай Яўрэйскай нацыянальнай вобласці Сталінскі раён з цэнтрам у паселішчы Сталінск (Сталінфельд)». У 1961 годзе Сталінскі раён перайменаваны ў Амурскі раён. 18 лютага 1963 года Амурскі раён перайменаваны ў Акцябрскі раён.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Яўрэйскай аўтаномнай вобласці