Партыя рабочага абнаўлення (, скарочана — PRTB) — правая палітычная партыя Бразіліі.

Партыя ўтворана ў 1994 годзе членамі былой Рэфармісцкай партыі, якія не ўвайшлі ў створаную на базе апошняй Прагрэсіўную партыю. Зарэгістравана ў 1997 годзе.

Належыць да трабалісцкай традыцыі Жэтуліу Варгаса, прытрымліваецца кансерватыўных, правапапулісцкіх і карпаратывісцкіх поглядаў.

У 2006 годзе ад партыі абраўся сенатарам экс-прэзідэнт Фернанду Колар ды Мелу, у 1992 годзе падвергнуты працэдуры імпічменту. Партыйны лідар Леві Фідэліс атрымліваў нязначную колькасць галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 і 2014 гадоў.

Спасылкі

Катэгорыя:Кансерватыўныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Бразіліі Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу