Гэйб Логан Ньюэл (; ), вядомы пад нікам Гэйбен () — амерыканскі прадпрымальнік, найбольш вядомы як сузаснавальнік і дырэктар кампаніі Valve Software.

Ньюэл нарадзіўся ў Каларада і вырас у Дэйвісе, штат Каліфорнія. Паступіў у Гарвардскі універсітэт у 1980 годзе, аднак сыйшоў у 1983, не скончыўшы навучанне, каб далучыцца да Microsoft. У Microsoft працаваў над першымі версіямі аперацыйнай сістэмы Windows. Ньюэл і яго калега, Майк Харынгтан, пакінулі Microsoft у 1996 годзе, каб заснаваць Valve і разам фінансавалі распрацоўку сваёй першай гульні Half-Life.

У снежні 2010 года Forbes уключыў Ньюэла ў спіс людзей, якіх трэба ведаць, перш за ўсё за яго працу над Steam. У сакавіку 2012 году Ньюэл увайшоў у спіс мільярдэраў Forbes з капіталам у 1,5 мільярда долараў. У кастрычніку 2017 года Ньюэл увайшоў у спіс ста найбагацейшых людзей у ЗША па версіі Forbes з капіталам у 5,5 мільярда долараў.