Гіліс Клас дэ Хондэкутэр (нідэрл. Gillis Claesz. d’Hondecoeter, каля 1575—1580 — , ) — нідэрландскі жывапісец і малявальшчык.

Біяграфія Гіліс Клас дэ Хондэкутэр нарадзіўся паміж 1575 і 1580 годам у Антверпене (ці, магчыма, у Мехельне); затым (у 1580-х гадах) разам з сям’ёй перасяліўся ў Дэлфт. Ён быў сынам мастака Нікаласа Янца Хондэкутэра, заснавальніка дынастыі Хондэкутараў; мастаком быў і яго брат Ханс. Жывапісу вучыўся ў свайго бацькі.

Гіліс Клас працаваў пераважна ва Утрэхце (з 1600 або 1602 года). У 1610 або 1615 годзе перасяліўся ў Амстэрдам, дзе заставаўся да самай смерці. Быў двойчы жанаты: у 1602 годзе ажаніўся з Марыйке Гійбрэхтс (Marijke Gijbrechts), а пасля яе смерці, у 1628 годзе, — з Ганнай Спірынкс (Anna Spierinx). У 1636 годзе ён узначаліў гільдыю Святога Лукі.

Гіліс Клас Хондэкутэр памёр у 1638 годзе. Яго сын Гісберт пайшоў па шляху бацькі, стаўшы мастаком, спецыялізаваўся на пейзажах і нацюрмортах. Аднак самым вядомым прадстаўніком дынастыі Хондэкутараў стаў унук Гіліса Класа Мельхіёр, мастак-анімаліст.