Уінслоў Хомер (; , , Масачусетс, ЗША — , Праутс-Нек, Мэн) — амерыканскі мастак і графік, заснавальнік (разам з Томасам Эйкінсам) амерыканскага рэалістычнага жывапісу. Найбольш знакаміты сваімі марскімі краявідамі. Вядомы як сваімі працамі алеем, так і акварэллю. Большасць даследчыкаў разглядаюць Хомера як найбуйнейшую постаць у амерыканскім мастацтве XIX стагоддзя, якая аказала ўплыў на ўсё далейшае развіццё амерыканскага жывапісу.
Хомер належаў да першага пакалення амерыканскіх мастакоў, якія стварылі ўласную амерыканскую мастацкую школу. У той час як большасць яго сучаснікаў разглядалі еўрапейскае мастацтва ў якасці ідэалу, Хомер, хоць і адчуваў уплыў самых разнастайных мастацкіх плыняў, у сваёй творчасці перш за ўсё абапіраўся на чыста амерыканскія сюжэты.
Творчасць Хомера падзяляецца на два прыкметна адрозныя перыяды: да пачатку 1880-х гадоў, калі ён жыў пераважна ў Нью-Ёрку і ў яго жывапісе пераважалі светлыя сонечныя пейзажы і сцэны, і з сярэдзіны 1880-х гадоў, у штаце Мэн, пасля двухгадовага перапынку, які мастак правёў у Англіі. Для апошняга перыяду больш характэрны цёмныя фарбы і сцэны гвалту і трагедыі.
Катэгорыя:Мастакі ЗША