Старасты ВоласціВарыянт стараста згодна з выданнем () — ганаровае спадчыннае званне сярод хобітаў Воласці ў легендарыуме Толкіна.
Тытул старасты быў устаноўлены ў 379 годзе паводле летазлічэння Воласці (1979 год Трэцяй Эпохі): пасля гібелі ў 1975 годзе апошняга караля Арведуі і канца . Стараста мусіў «выконваць абавязкі нябытнага караля»Згодна з выданнем («hold the authority of the king»). У абавязкі старасты ўваходзіла скліканне народнага апалчэння і камандаванне ім, а таксама некаторыя судовыя функцыі. Нягледзячы на тое, што стараста лічыўся «намеснікам» караля ў Воласці, яго рэальная вага была нязначнай, ён амаль не ўплываў на жыццё ў краіне хобітаў.
Стараста быў кіраўніком валаснога веча, абвяшчаў валасныя зборы і ваяводзіў хобіцкім рушэннем, але паколькі веча і рушэнне склікаліся толькі ў надзвычайных выпадках, якія ўжо даўно не здараліся, то старастоўства ператварылася ў звычайную адзнаку пашаны.
Самым галоўным родам у Воласці здаўна былі Тукі, менавіта да іх (ад Старатураў) перайшла пасада старасты, якую з таго часу і займаў нязменна найстарэйшы Тук.
Пасля аднаўлення Паўночнага Каралеўства (у межах ) у 3019 годзе Трэцяй Эпохі (1419 год Воласці) пасада старасты засталася ў якасці каралеўскага прадстаўніка. У 1434 годзе стараста Перэгрын I быў прызначаны дарадцам Паўночнага Каралеўства.
Спіс старастаў Воласці №СтарастаДаты жыццяДаты кіравання1. Бука ? — ? 379 — ?2-11. 10 невядомых старастаў з роду Старатукаў12. Гарэндад ? — ? ? — 74013. Ізумбрас I ? — ? 740 — ?14-21. 8 невядомых старастаў з роду Тукаў22. Ізенгрым II 1020 — 1122 1083 — 112223. Ізумбрас III 1066 — 1159 1122 — 115924. Ферумбрас II 1101 — 1201 1159 — 120125. Фортынбрас I 1145 — 1248 1201 — 124826. Геронтыус I 1190 — 1320 1248 — 132027. Ізенгрым III 1232 — 1330 1320 — 133028. Ізумбрас IV 1238 — 1339 1330 — 133929. Фортынбрас II 1278 — 1380 1339 — 138030. Ферумбрас III 1316 — 1415 1380 — 141531. Паладын II 1333 — 1434 1415 — 143432. Перэгрын I 1390 — пасля 1484 1434 — 148433. Фарамір I 1430 — ? 1484 — ?
Зноскі
Спасылкі Thain of the Shire на сайце «The Encyclopedia of Arda» Thain на сайце «The Lord of the Rings Wiki» Thain на сайце «Tolkien Gateway»
Катэгорыя:Хобіты Серадзем’я Катэгорыя:Спісы Серадзем’я