Рэспубліканская фашысцкая партыя (, PFR) — італьянская фашысцкая палітычная партыя, заснаваная ў верасні 1943 года ў якасці пераемніка Нацыянальнай фашысцкай партыі (НФП). У 1943-1945 гадах з’яўлялася кіруючай і адзінай законнай партыяй Італьянскай сацыяльнай рэспублікі (дзяржавы, утворанай на акупаванай нацысцкай Германіяй тэрыторыі паўночнай і часткова цэнтральнай Італіі). Мела ўласнае ваенізаванае крыло, вядомае пад назвай «Чорныя брыгады». Партыя спыніла сваё існаванне з падзеннем рэжыму Італьянскай сацыяльнай рэспублікі ў красавіку 1945 года.
З’езд партыі Адзіны з’езд партыі прайшоў 14-15 лістапада 1943 года ў Вероне. Генеральным сакратаром партыі стаў Алесандра Паваліні. Асноўным праграмным дакументам партыі быў Веронскі маніфест, які замацаваў пераход ад манархіі, якая «здрадзіла фашызму», да рэспублікі, да вытокаў фашызму 1910—1920-х гадоў, яго левай, дакампроміснай (з манархіяй і буржуазіяй) формы. Разам з тым захоўвалася добразычлівае стаўленне да Рымска-каталіцкай царквы, не характэрнае для ранняга фашызму.
Члены
900 000 (1943) 1 000 000 (1944) 850 000 (1945)
Літаратура
Несцераў А.Г. Итальянская Социальная Республика: документы эпохи. — Екатеринбург: Издательство Уральского университета, 2002.
Катэгорыя:Беніта Мусаліні Катэгорыя:Антыкамуністычныя арганізацыі Катэгорыя:Партыі аднапартыйных сістэм Катэгорыя:Фашысцкая Італія Катэгорыя:Фашысцкія партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1943 годзе