Абхазскае царства — дзяржава, якая існавала з 786 да 1490—1493 гадоў. Тытул валадара пасля пераходу ўлады ад дынастыі Анасідаў да Багратыдаў застаўся «цар абхазаў», а затым ужо «цар ранаў, картлаў, кахаў, армян» і іншых, ва ўсіх граматах называліся як цары Абхазіі, а таксама часта называліся ў візантыйскіх і арабскіх крыніцах як уласна абхазы.*Таксама часам Абхазскае царства пасля пераходу да дынастыі Баграцідаў называецца як царства абхазаў і картлійцаў, некаторыя гісторыкі лічаць што гэта была новая абхаза-картвельская дзяржава (унія), але ў гістарычных крыніцах дадзены тэрмін не фігуруе, згадваецца толькі тытул «цар абхазаў і картлаў», таксама не згадваецца ніякага аб’яднання Абхазіі і картвельскіх княстваў, адпаведна дзеянні Баграта можна разглядаць як пашырэнне Абхазіі Перыяд існавання дзяржавы дзеліцца традыцыйна на праўленне Анасідаў (786—978) і Багратыдаў (з 978).Д. К. Чачхалiя. Эпоха Баграта II. 978—1014 гг.Н. А. Касландзiя. Генезiс i станаўленне абхазскага царстваІ. Р. Марыхуба. Супраць фальсіфікацыі пытанняў гісторыі Абхазііhttp://www.emb-abkhazia.ru/respublika_abhaziya/histori/chrono4/https://publications.hse.ru/chapters/206002928https://ivran.ru/persons/1075https://abkhazworld.com/aw/publications/e-library/976-the-art-abkhazian-kingdom-from-the-viiith-to-the-xith-centuries/ref>http://www.emb-abkhazia.ru/respublika_abhaziya/histori/chrono3/http://apsnyteka.org/483-papaskir_a_obezy_i_ih_gruzinskie_istolkovateli.html
Правіцелі
786—806 гг. — кіраванне першага цара абхазаў Леона II.
806—825 гг. — кіраванне цара абхазаў Феадосія II.
825—861 гг. — кіраванне цара абхазаў Дзмітрыя II.
861—868 гг. — кіраванне цара абхазаў Георгія I.
888—893 гг. — кіраванне цара абхазаў Баграта I.
893—922 гг. — кіраванне цара абхазаў Канстанціна III
922—957 гг. — кіраванне цара абхазаў Георгія II.
957—967 гг. — кіраванне цара абхазаў Лявона III.
978—1014 гг. — кіраванне першага «цара абхазаў і картлійцаў» Баграта III з роду Багратыдаў (Баграт II па абхазскай царскай дынастыі Леанідаў).
Гісторыя
Перыяд Леона
У 786 г. цар абхазаў Лявон з мясцовай княжацкай дынастыі Анасідаў абвясціў сябе незалежным кіраўніком пры падтрымцы хазараў, адбылася кансалідацыя абхазскіх плямёнаў, а таксама павелічэнне ўплыву на суседнія роднасныя плямёны адыгаў. Лявон паглынае Лазіку і пераносіць сваю сталіцу ў 806 годзе з Анакапіі ў Кутаісі, такі крок быў абумоўлены тым, што Лявон жадаў пашырыць свае ўладанні на ўсходзе, Кутаісі мог паслужыць магутнай цытадэллю і апорай у экспансіі Лявона.
Узурпацыя (перыяд праўлення Шаўліяні)
Князі Шаўліяні ўдалося не надоўга ўзурпаваць абхазскую карону і спакусіць жонку абхазскага цара Георгія Агцэпскага. Падчас кіравання Шаўліяні абхазы саступаюць тэрыторыі апанентам. Пазней спадчыннік прастола Баграт Анасід вярнуўшыся з Візантыі вярнуў уладу.
Экспансія Анасідаў
У IX—X стагоддзях нашчадкі Лявона будуць пакараць розныя картвельскія княжыя ўтварэнні на Каўказе, абхазы складаліся ў дынастычных саюзах з кіраўнікамі княства Тао-Кларджэці (Тайк) і з Анійскім (армянскім) царствам, але гэта не перашкаджала ім умешвацца ў грамадзянскія воіны ў Тао змагацца з армянамі за Картлі, падобныя канфлікты адбываліся рэгулярна на працягу ўсёй гісторыі Абхазіі, у 904 цару Канстанціну трэцяму ўдалося заваяваць Картлі, да 920. Дамагчыся васалітэту Тао і павялічыць уплыў на Эрэці, а ў 930-ых гадах яго сын Георгій і ўнук захапілі Кахэці і павялічылі ўплыў на Джавахеці. Абхазія пры Анасідах дасягнула піка сваёй магутнасці.
Смута і пераход улады да дынастыі Багратыдаў
Падчас кіравання Дзмітрыя яго брат Феадосій Чала (у перакладзе з абхазскай мовы — слабы) паднімае паўстанне супраць яго, падчас вайны шматлікія тэрыторыі і васалы Абхазіі сталі дэ-факта незалежныя, вяртаннем гэтых зямель зоймецца пляменнік Анасідаў па матчынай лініі — Баграт Багратыд. Багратыды будуць таксама займацца пашырэннем Абхазіі, пакуль не пацярпяць значнае паражэнне ад манголаў.
У 1490—1493 гадах з царства дэ факта выйдуць Сванэція, Мегрэлія і ўласна княства Абхазія на чале мясцовымі феадаламі, якая страціла значныя правы ў складзе Імерэціі. О. Х. Бгажба З. С. Лакаба. Гісторыя Абхазіі з найстаражытных часоў да нашых дзён.
Катэгорыя:Гісторыя Грузіі Катэгорыя:Гісторыя Абхазіі