Маргарыта Рыгораўна Махнёва (нар. , Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту. Бронзавы прызёр ХХХІ Алімпійскіх гульняў (2016, Рыа-дэ-Жанэйра), чэмпіёнка (2015), сярэбраны (2019) і бронзавы прызёр (2013, 2014) чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка (2014, 2015), сярэбраны (2016) і бронзавы (2013, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), сярэбраны прызёр ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск).

Скончыла факультэт фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна (2013) .

11 студзеня 2022 года за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў г. Токіа (Японія) была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені.

Літаратура Беларусь на I Еўрапейскіх гульнях у Баку — 2015 = Belarus at the 1st European games in Baku — 2015: [даведнік / складальнікі: Н. Марыніна і інш.]. — Мінск, 2015. — С. 96. Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь = Canoe sprint in the Republic of Belarus : [65 лет/ составители: В. В. Шантарович, К. В. Шарпило; перевод на английский: О. В. Бобрицкая]. — Минск,2016. — С. 123. Наш спорт. — 2016. — № 9. — С. 15.

Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мазыра Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Хойнікаў