Jann, сапраўднае імя Ян Разманоўскі (нар. , Люблін) — польскі спявак і аўтар тэкстаў, удзельнічаў у нацыянальным адборы Польшчы на Еўрабачанне 2023, дзе заняў 2 месца.

Біяграфія Нарадзіўся ў Любліне і вырас у Гарволіне ў сям’і Эдыты і Яцэка Разманоўскіх. Ён чацвёрты з васьмі братоў і сясцёр, у Яна ёсць дзве старэйшыя сястры (Антаніна і Амелія), старэйшы брат (Мацей) і два малодшыя браты (Францішак і Максіміліян) і малодшыя сёстры (Зузанна і Лена). У 2013 годзе сям’я прыняла ўдзел у першым выпуску рэаліці-шоу на тэлеканале Polsat «Nasz nowy dom».

У 12 гадоў спяваў у Вялікім тэатры. На працягу трох гадоў ён наведваў музычную школу ў Гарволіне, якую не скончыў, паколькі ва ўзросце 16 гадоў пераехаў з бацькамі ў горад Ньюры ў Вялікабрытаніі, дзе працягнуў адукацыю ў Flynn Performing Arts School. Затым у 2018—2021 гадах вывучаў вакал у Лонданскім BIMM. Зараз жыве ў Варшаве.

5 лістапада 2020 года спявак выпусціў свой дэбютны сінгл «Do You Wanna Come Over?». У 2022 годзе ён выпусціў свой дэбютны міні-альбом пад назвай Power. Выступаў у жніўні 2022 на Off Festival, а ў верасні на Great September. Таксама даў канцэрты ў Будапешце падчас BUSH2022 і ў Браціславе.

Еўрабачанне 26 лютага 2023 года з песняй «Gladiator» ён прыняў удзел у фінале нацыянальнага адбору Польшчы для Еўрабачання 2023 «Tu bije serce Europy! Wybieramy hit na Eurowizję!», дзе заняў 2 месца, саступіўшы спявачцы Blanka. Пасля гэтага ў польскай медыя-прасторы ўчыніўся гучны скандал. Арганізатараў адбору абвінавачвалі ў карупцыі і ў змове супраць Яна. Гледачы паставілі яму найвышэйшы бал, у той час як Blanka не вельмі іх уразіла, але суддзі вывелі выканаўцу на першае месца сваімі ацэнкамі. У сацсетках распаўсюджваліся чуткі, што журы з дзяржаўнага канала TVP загадзя ведалі, каму аддадуць перамогу ў нацадборы «Еўрабачання-2023». У сеціве з’явіліся адразу некалькі петыцый з заклікамі адправіць на «Еўрабачанне-2023» Jann. Пасля фіналу адбору на «Еўрабачанне» ён адыграў канцэрт у рамках Melfest WKND 2023 у Стакгольме і адправіўся ў свой першы сольны тур па Польшчы. У маі 2023 года выступіў падчас Polsat SuperHit Festival 2023 у Сопаце, а ў чэрвені на Orange Warsaw Festival 2023 у дуэце з Джарэдам Лета і ўдзельнікамі гурта 30 Seconds to Mars.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

I store my fear and my pain in the nape of my neck (2024)

Міні-альбомы ДатаНазва25 сакавіка 2022Power

Сінглы ДатаНазва2020Do You Wanna Come Over?2021One Missed Call Body Temperature2022Smile Promise Gladiator

Зноскі

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Польшчы