Саржа (, ; ад «шаўковы») — тып пляцення тканіны, часам прастамоўная назва віду тканіны. Тканіна з саржавым пляценнем можа выпрацоўвацца з пражы любога складу, фактычна для любых мэт.

Адрозніваецца ад іншых відаў пляцення тканіны тым, што з кожнай наступнай ніткай сістэма перасячэння нітак ссоўваецца на 1, 2 або больш нітак, што надае ёй характэрны знешні выгляд «дыяганаль» (адна са штодзённых назваў). Дадзены выгляд пляцення ў сярэдзіне XIX стагоддзя ўзяў за аснову амерыканскі прадпрымальнік і распрацаваў дэнім (джынсавую тканіну).

Вырабляецца баваўняная, шаўковая або штучная тканіна з дыяганальным перапляценнем нітак. Выпрацоўваецца ў асноўным гладкафарбаванай і набіўной. Выкарыстоўваецца як падкладачная, сукенкавая, тэхнічная і т. п. тканіна. Для вытворчасці спецвопраткі часцей за ўсё выкарыстоўваецца менавіта саржа 3/1, розных складаў.

Літаратура

Андреева Р. П. Саржа // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 322. — ISBN 5-86617-030-2. Саржа // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VII. — Стб. 1026—1030.

Спасылкі

Катэгорыя:Шаўковыя тканіны Катэгорыя:Баваўняныя тканіны