Брэйтаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Брэйтава.
Геаграфія Плошча 2155 км² (7-е месца сярод раёнаў). Брэйтаўскі раён мяжуе на поўдні з Некаузскім раёнам Яраслаўскай вобласці, а таксама з Цвярской вобласцю на захадзе і з Валагодскай вобласцю на поўначы.
Асноўныя рэкі — Сіць, Сёбла. Тэрыторыя раёна на значнай адлегласці прымыкае да Рыбінскага вадасховішча. Частка раёна, аддзеленая вадасховішчам ад астатняй вобласці, з’яўляецца тэрыторыяй Дарвінскага біясфернага запаведніка. Па сушы дабрацца сюды можна толькі праз тэрыторыю Цвярской і Валагодскай абласцей.
Катэгорыя:Раёны Яраслаўскай вобласці