Sons of the Forest () — камп’ютарная гульня ў жанры survival horror, якая распрацоўваецца канадскай студыяй Endnight Games. Выпуск гульні ў раннім доступе адбыўся 23 лютага 2023 года. З’яўляецца працягам гульні The Forest.

Геймплэй Sons of the Forest — гэта гульня ў жанры survival horror, якая прапануе прасоўвацца па сюжэце ў адзіночку або ў кампаніі з ШІ-напарнікам. У гульні таксама даступны шматкарыстальніцкі рэжым да 8 чалавек.

Сюжэт Сюжэт з’яўляецца працягам першай канцоўкі гульні The Forest. Безыменны найміт адпраўляецца на аперацыю з атрадам наёмнікаў на верталёце з мэтай знайсці зніклага мільярдэра на востраве. Падчас палёту верталёт цярпіць крушэнне над востравам. Пасля катастрофы галоўны герой аказваецца на сушы, якая кішыць канібаламі і мутантамі. У якасці партнёра ў пачатку гульні падаецца Кельвін, наёмнік, які аглух пасля падзення, а ў сярэдзіне сюжэту герой можа сустрэць дачку зніклага мільярдэра Вірджынію.

Распрацоўка і выпуск Выпуск Sons of the Forest адкладваўся двойчы. Гульню анансавалі ў снежні 2019 года і тады яна павінна была выйсці ў маі 2022 года. 25 сакавіка 2022 гульня была адкладзена на кастрычнік таго ж года. Гэта было зроблена для таго, «каб мы маглі рэалізаваць наша бачанне наступнага кроку ў гульнях на выжыванне» , як растлумачыў адзін з распрацоўшчыкаў Endnight Games. У жніўні 2022 года гульня была зноў адкладзена да канчатковай даты выпуску 23 лютага 2023 года Пазней было абвешчана, што гульня будзе запушчана ў раннім доступе, каб пазбегнуць далейшых затрымак.

Водгукі крытыкаў Sons of the Forest пераўзышлі «Starfield» у спісе найбольш жаданых гульняў у Steam. Гульня разышлася тыражом у больш чым 2 мільёны копій за першыя 24 гадзіны пасля рэлізу . У дзень запуску гульня мела больш за 250 000 адначасовых гульцоў у Steam. На дадзены момант з’яўляецца самай прадаванай гульнёй у Steam.

IGN напісалі, што «Sons of the Forest» "бярэ ўсё, што яго папярэднік рабіў добра, і робіць гэта крыху лепш", у тым ліку палепшаны штучны інтэлект і графіку, карта стала значна больш. Але таксама IGN адзначылі дрэнную аптымізацыю прадукцыйнасці і незавершаную гісторыю.

Спасылкі

Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Працягі відэагульняў Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Канадзе Катэгорыя:Відэагульні з адкрытым светам Катэгорыя:Артыкулы, якія ўжываюць шаблон Video game reviews у рэжыме адной платформы Катэгорыя:Відэагульні 2024 года