Эма Іванаўна Андзіеўская (; нар. , ) — сучасная украінская паэтэса, празаік і мастачка, працуе ў стылі сюррэалізму і герметызму. Стварыла ўласны свет паэтычных і мастацкіх вобразаў у высока індывідуальнай манеры. Філасофскія, духоўныя і містычныя тэмы займаюць цэнтральнае месца ў творчасці Андзіеўскай. Паэтэсаа з’яўляецца адной з прадстаўніц украінскага мадэрнізму другой паловы XX стагоддзя. Яе часта звязваюць з Нью-Ёркскай групай украінскіх пісьменнікаў. Паэтычная творчасць Андзіеўскай вядома тым, што яна рэфармавала класічны санет, выкарыстоўваючы дысанансную рыфму і складаную асацыятыўную вобразнасць. Светагляд Андыеўскай блізкі да будызму і містыкі Карласа Кастанеды. Член нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, украінскага ПЭН-клуба, Свабоднай акадэміі ў Мюнхене і Федэральнага аб’яднання мастакоў. Большую частку свайго жыцця Андзіеўская правяла за межамі Украіны — у Нью-Ёрку і Мюнхене.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Эма Іванаўна Андзіеўская · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.