Ларыса Уладзіміраўна Дзенісенка (; нар. , , УССР) — украінская пісьменніца, журналістка, адвакат і тэлевядучая.
Біяграфія Нарадзілася ў рускамоўнай сям’і літоўска-грэчаскага паходжання, па ўласным сцвярджэнні ўкраінскай мовай авалодала ў 23 гады. У дзяцінстве займалася ў музычнай школе.
У 1995 годзе скончыла юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (Прага).
Працавала адвакатам, які прадстаўляе інтарэсы грамадзян у Еўрапейскім судзе па правах чалавека (Страсбург), дырэктарам дэпартамента міжнароднага права Міністэрства юстыцыі, дарадцам Міністра юстыцыі, навуковым кансультантам камітэтаў Вярхоўнай рады Украіны, узначальвала украінскае аддзяленне міжнароднай антыкарупцыйнай арганізацыі Transparency International (Берлін).
Вядзе адвакацкую практыку, працуе аўтарам і вядучай культуралагічнай праграмы «Дакумент +» на ўкраінскіх тэлевізійных каналах «Студыя 1+1» і «1+1 International». Вяла аўтарскія калонкі ў «Жаночым часопісе» і дзіцячым часопісе «Соняшник».
Літаратурная кар’ера пачалася перамогай у конкурсе «Каранацыя слова» ў 2002 годзе (гран-пры, «Цацкі з плоці і крыві»).