Фаіна Рыгораўна Гаенка (, сапраўднае прозвішча — Амельчанка; 25 верасня [8 кастрычніка] 1900, , Таўрычаская губерня — , ) — украінская актрыса. Народная артыстка УССР (1954). Член КПСС з 1941.
Біяграфія Сцэнічную дзейнасць пачала ў драматычным калектыве пры народным доме ў Кахоўцы (1918—1920). У 1925—1927 гадах — актрыса тэатра імя І. Франко (Кіеў), у 1927 годзе — філіяла Адэскага дзяржаўнага драматычнага тэатра, з 1928 года — тэатра імя Занькавецкай (цяпер у Львове). У 1920-х гадах кіравала драматычнымі самадзейнымі калектывамі ў Кахоўцы, Берыславе, Херсоне.
Актрыса шырокага дыяпазону, Гаенка стварыла яркую галерэю характэрных, камедыйных і лірыка-драматыч вобразаў. Сярод іх: Маўка («Лясная песня» Лесі Украінкі), Хіўра («Сарочынскі кірмаш» Гогаля), Сцяша («Назар Стадоля» Шаўчэнка), Сафія («Няшчасная» Карпенка-Карага), Ліда, Саламія, Коўшык («Платон Крэчат», «Багдан Хмяльніцкі», «Калінавы гай» Карнейчука), Васіліса («На дне»), Эмілія («Атэла»).
У 2016 годзе адна з вуліц у Кахоўцы была названа ў яе гонар.
Узнагароды Народная артыстка УССР (1954); ордэн «Знак Пашаны» (24.11.1960).