Мікалай Аляксандравіч Гамза (нар. , в. Траянава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі урач спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (1973), прафесар (1995).

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1962), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1969).

Працаваў у Рэспубліканскім урачэбна-фізкультурным дыспансеры (Мінск; 1962—1965, урач), 432-і акруговым ваенным шпіталі Беларускай ваеннай акругі (1965—1966, загадчык кабінета ЛФК), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1966—2020, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра спартыўнай медыцыны, прафесар, у 1976—1986, 1987—1988, 1993—1995, 1999—2017 — загадчык кафедры, 1986—1996 — дэкан факультэта завочнага навучання, 1996—2000 — факультэта аздараўленчай фізічнай культуры і турызму).

Навуковыя інтарэсы: функцыянальная дыягностыка сардэчна-сасудзістай сістэмы; дыягностыка працаздольнасці.

Узнагароды Званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» (1995), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1987), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (1999, 2014), знакі «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (1997), «Выдатнік адукацыі» (2000).

Бібліяграфія Сравнительная характеристика данных инструментального исследования сердца детей, больных ревматизмом, занимавшихся и не занимавшихся лечебной физической культурой : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.12 : защищена 11.12.1973 : утверждена 10.07.1974 / Гамза Николай Александрович. — Минск, 1972. Спортивная медицина / Н. А. Гамза, Г. Г. Тернова. ― Минск, 2015. Актуальные проблемы детской спортивной медицины / Гамза Н. А., Хрущев С. В. // Вестник спортивной Беларуси. — 1993. — № 4. — С. 21—23; 1994. — № 1. — С. 23—24. Врачебный контроль и физическое воспитание детей школьного возраста : учебно-методическое пособие / И. И. Бахрах, Н. А. Гамза. — Минск, 2010.

Спасылкі Гамза Николай Александрович

Катэгорыя:Дэканы БДУФК Катэгорыя:Дэканы факультэта аздараўленчай фізічнай культуры БДУФК