Лесаво́дства — галіна гаспадарчай дзейнасці, тэорыя і практыка вырошчвання, догляду і рацыянальнага выкарыстання і аховы лясоў.
Асноўныя кірункі дзейнасці: вывучэнне тыпалагічнай структуры лясоў, распрацоўка эфектыўных сістэм высечак, догляду, метадаў барацьбы са шкоднікамі і хваробамі лесу, павышэнне прадукцыйнасці лясоў, увядзенне найбольш прадукцыйных парод, узнаўленне лясных масіваў і ландшафтаў.
Тэарэтычнай базай лесаводства з’яўляецца лесазнаўства.
Лесаводства ў Беларусі Пачатак развіцця лесаводства ў Беларусі звязваецца з дзейнасцю лясных факультэтаў ВНУ і доследных лясных станцый у 1920-х гадах. Сярод вучоных-лесаводаў К. Б. Ласіцкі, І. Д. Юркевіч, Ф. П. Майсеенка, В. К. Захараў, А. М. Кажэўнікаў, В. С. Пабедаў, І. Н. Рахцеенка, Ю. Дз. Сіроткін, Б. Дз. Жылкін, А. Л. Новікаў і інш.
Навукова-даследчай дзейнасцю займаюцца Інстытут лесу НАН Беларусі, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.
Гл. таксама Лесаўпарадкаванне Гадавальніцтва
Літаратура
Ражкоў, Л. М. Лесазнаўства і лесаводства. Практыкум: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вну па спецыяльнасцях «Лясная гаспадарка», «Садова-паркавае будаўніцтва», «Лесаінжынерная справа» / Л. М. Ражкоў, К. В. Лабоха. — Мінск: БДТУ, 2009. — 245, с. — ISBN 978-985-434-860-5. Лесоводство // Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молд. сов. энцикл., 1989. — 406 с. : ил.; 24 см. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.) Мелехов И. С. Лесоводство. 2-е изд. доп., испр. — М.: Московкий государственный институт леса, 2003. — 320 с : ил. 46. — ISBN 5-8135-0050-2. Мелехов И. С. ГОСТ 18486-87 Лесоводство. Термины и определения.
Спасылкі Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь