Уладзімір Генадзьевіч Сівіцкі (нар. , Львоў, Украіна) — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўляльнай фізічнай культуры, спартсмен (фехтаванне). Кандыдат педагагічных навук (1995, Расія; 1998, Украіна), доктар навук у галіне псіхалогіі (2004, Украіна), дацэнт (2006, Беларусь). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук (2003).
Біяграфія Скончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1990; аспірантура,), Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам (Кіеў; дактарантура, 2004).
Працаваў у СДЮШАР г. Львова (1986—1993, трэнер па фехтаванні), Львоўскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1991—1998, выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі), Міждународным гуманітарна-эканамічным інстытуце (Мінск, 1998—2006, загадчык кафедры псіхолага-педагагічных дысцыплін), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 2006, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра псіхалогіі, загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
Навуковыя інтарэсы: фізкультура і спорт; псіхалогія; педагогіка.
Узнагароды Званне «Майстар спорту СССР» (1984).
Бібліяграфія Диагностика тактических умений спортсменов методом имитации типичных соревновательных ситуаций (на примере фехтования) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Сивицкий Владимир Геннадьевич. — Москва, 1995. Диагностический комплекс по выявлению индивидуального профиля асимметрии спортсмена : пособие / Е. В. Силич, Е. В. Мельник, В. Г. Сивицкий. — Минск, 2010. Идеомоторика: знакомая незнакомка / В. Г. Сивицкий. — Минск, 2003. Интегративная психология : учебно-методическое пособие / В. В. Козлов, В. Г. Сивицкий. — Минск, 2004.
Спасылкі Сивицкий Владимир Геннадьевич
Катэгорыя:Выкладчыкі Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута