Шута-Арызары (, цыг.: Shuto Orizari, ) — муніцыпалітэт у паўночнай частцы горада Скоп’е, сталіцы Рэспублікі Паўночная Македонія. З’яўляецца адзіным у свеце муніцыпалітэтам, дзе цыганы (якія прадстаўляюць большасць насельніцтва) маюць асаблівыя правы і абіраюць свайго кіраўніка горада (з 2017 года — Курта Дудушза конечност на резултати од гласањето во вториот круг на Локалните избори, Государственная избирательная комиссия Республики Македония).
Геаграфія На поўдні мяжуе з муніцыпалітэтам Бутэль, на поўначы — з муніцыпалітэтам Чучар-Сандэва.
Гісторыя Шута-Арызары пачаў актыўна забудоўвацца пасля землятрусу 1963 года.
Пасля абнаўлення Скоп’е і яго ўскраін тут пачалі сяліцца пераважна цыганы па паходжанні. Шута-Арызары мае высокую ступень урбанізацыі, тут узніклі адміністрацыйныя і культурныя ўстановы.
У 1996 годзе ўтворана адміністрацыйная адзінка Шута-Арызары з былога аднайменнага гарадскога квартала і двух суседніх пасёлкаў — Горна-Арызары і Долна-Арызары (Верхняе і Ніжняе Арызары).
Эканоміка Эканоміка раёна знаходзіцца ў заняпадам стане, мясцовыя палітыкі нярэдка маніпулююць дзяржаўнымі субсідыямі на падтрымку цыганскага народа.
Дэмаграфія Паводле апошняга агульнамакедонскага перапісу, у муніцыпалітэце пражывала 22017 чалавек, з якіх:
1.438 (6,53 %) македонцы 13.342 (60,60 %) цыганы 6 675 (30,32 %) албанцы 177 (0,80 %) баснійцы 67 (0,30 %) сербы 56 (0,25 %) туркі 262 (1,19 %) іншыя
Плошча Шута-Арызары складае 7,48 км², шчыльнасць насельніцтва — 780,75 жыт/км².
Установы У Шута-Арызары ёсць дзве школы: «Браты Раміз і Хамід» (навучанне на македонскай, дадатковая прадмет — цыганская мова) і «26 ліпеня» з навучаннем на албанскай. Таксама ёсць бальніца, якая абслугоўвае таксама жыхароў суседніх сёлаў: Бразда, Кучавіштэ, Пабожжа і інш. Таксама існуе бясплатная сталовая, якая абслугоўвае бедных з панядзелка па пятніцу.
Спасылкі
Портал на Општина Шуто Оризари Општина Шуто Оризари во «АБВ — деловен именик»
Катэгорыя:Цыганы Катэгорыя:Скоп’е Катэгорыя:Раёны і акругі гарадоў