Маско́вія (, , ) — палітыка-геаграфічная назва Расійскай дзяржавы ў заходніх крыніцах, якая з рознай ступенню прыярытэту ўжывалася паралельна з этнаграфічнай назвай «Расія» () з XV да пачатку XVIII ст.Московия // Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 761. Першапачаткова гэта была лацінская назва Масквы (для параўнання: , Kiovia) і Вялікага Княства Маскоўскага, пазней у шэрагу дзяржаў Заходняй і Цэнтральнай Еўропы яна перайшла да адзінай цэнтралізаванай дзяржавы, утворанай вакол Масквы пры Іване III. Гэтая назва сустракаецца на многіх гістарычных картах XVI—XIX стагоддзяў, зробленых у Еўропе, да і пасля перайменавання Маскоўскай дзяржавы ў Расійскую імперыю 22 кастрычніка 1721 года.Russia — Federal Research Division of the Library of Congress as part of the Country Studies // Early Imperial Russia Российская империя // Малая советская энциклопедия (1-е изд.) / Гл. ред. Н. Л. Мещеряков. — М. : Малая Советская энциклопедия — ОГИЗ РСФСР, 1930. — Т. 7 : Прямая — Скулы. — С. 410. Russia: Introduction // The World Factbook

Украінскі гісторык Мікалай Кастамараў лічыў, што актыўнае выкарыстанне польскімі публіцыстамі назвы Масковія ў ХІХ стагоддзі тлумачыцца непрызнаннем імі права Масковіі на назву «Русь» на землях Украіны і Беларусі.Николай Костомаров Ответ на выходки краковской газеты Czas и журнала Revue Contemporaire/Основа, 1861 Гэтая назва дагэтуль ужываецца ў маскоўскай літаратуры, асабліва гістарычнай.Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2-х т. / Авт.-сост. В. В. Богуславский. — М. : Олма-Пресс, 2005. — 784 с. — Т. 1 : А — М.

Выкарыстанне

Украіна

Ужыванне іншакарэннага слова «Масковія» добра ўпісвалася ў культываванне канцэпцыі, паводле якой Расія не мае дачынення да культурнай спадчыны Русі. У 1900 годзе ў Галічыне выйшла брашура Лонгіна Цэгельскага «Русь-Украіна і Маскоўшчына-Расія». У 1921 годзе была выдадзена (у 1936 годзе перавыдадзена) кніга ўкраінскага эмігранта ў Чэхаславакіі Сяргея Шалухіна аб назвах Украіны, дзе ён даказваў, што «Масковія» заўсёды так называлася і скрала сваю назву «Русь» ў Украіны.Смірнов Є. Сергій Шелухін. Життя і діяльність // Генеза. — 1994. Падобнымі тэрмінамі аперыраваў і ўкраінскі эмігрант, нацыяналіст Павел Штэпа, які выдаў кнігі «Украінец і масквін. Дзве супрацьлегласці» (1959) і «Маскоўства» (1968).Український історичний журнал, № 7, стор. 12. Вид-во Академії наук Української РСР, 1973

Ужо ў постсавецкі перыяд (1998) ва Ўкраіне была апублікаваная кніга «Украдзенае імя» Яўгена Наканечнага, у якой аўтар развіў ідэі Шалухіна. Акрамя таго, назва «Масковія» і «маскавіты», (нароўні з «Максель»)Название Моксель () почти единственно употребляется лишь в «Путешествии в восточные страны» (1253). По мнению современных учёных, так он называл (). пастаянна ўжываюцца ў адносінах да сярэднявечнай Расіі і рускіх у кнізе гісторыка Уладзіміра Бялінскага «Краіна Моксель», за першы том якой ён атрымаў у 2011 годзе ўкраінскую нацыянальную. прэмію імя Івана Франко (выдаецца Дзяржаўным камітэтам тэлебачання і радыёвяшчання Украіны) у намінацыі «Лепшая навуковая праца».

Некаторыя публічныя дзеячы перыядычна ўжываюць у сваіх выказваннях слова Масковія. У 2015 годзе дэпутат ад Радыкальнай партыі Алега Ляшка Аксана Корчынская і дэпутат Андрэй Лозаў унеслі ў Вярхоўную Раду Украіны законапраект аб забароне прымянення да Расіі назвы Росія або Русь і выкарыстанне замест гэтай назвы Московія.

У снежні 2021 года дэпутаты Ровенскай і Львоўскай абласных радаў прынялі зварот да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Вярхоўнай Рады Украіны з патрабаваннем аднавіць гістарычную справядлівасць і выкарыстоўваць назву Московія замест Росія і Російська Федерація.

23 лістапада 2022 года на сайце прэзідэнта Украіны была размешчана петыцыя, у якой прапануецца замест Расійскай Федэрацыі выкарыстоўваць назву Маскоўская Федэрацыя, а замест Росія — Московія. Аўтарка петыцыі таксама падкрэсліла, што афіцыйная змена назвы «дзяржавы-тэрарыста» з’яўляецца магутным інфармацыйным ходам на міжнародным узроўні.

29 лістапада 2022 года пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца заклікаў украінскіх урадоўцаў і парламентарыяў прыняць закон, паводле якога Украіна будзе афіцыйна называць Расійскую Федэрацыю Масковіяй. Ён прывёў прыклад Венгрыі, якая мае сваю назву Magyarország, але на розных мовах краіна называецца па-рознаму: па-англійску Hungary, па-нямецку — Ungarn, па-польску — Węgry; і з Аўстрыяй: краіна мае сваю назву Österreich, але па-ангельску яна называецца Austria, а па-славацку — Rakúsko. На наступны дзень нардэп ад «ЭЗ» Мікалай Княжыцкі падтрымаў прапанову аб вяртаньні Расіі гістарычнай назвы Масковіі на заканадаўчым узроўні.

7 снежня 2022 года Івана-Франкоўская абласная рада звярнулася да прэзідэнта Украіны і Вярхоўнай Рады Украіны з заклікам перайменаваць Російську Федерацію ў Московію на дзяржаўным, афіцыйным, грамадскім узроўнях, а таксама ў СМІ на тэрыторыі Украіны. Рускіх адпаведна зваць маскавітамі.

14 лютага 2023 года петыцыя да прэзідэнта Украіны, апублікаваная 23 лістапада 2022 года, набрала неабходную для разгляду колькасць подпісаў.

10 сакавіка 2023 года петыцыя была разгледжана прэзідэнтам Украіны, ён адзначыў, узнятае пытанне патрабуе ўважлівай прапрацоўкі як у плоскасці гісторыка-культурнага кантэксту, так і ўлічваючы магчымыя міжнародна-прававыя наступствы. Уладзімір Зяленскі таксама паведаміў, што звярнуўся да прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля з просьбай разам з навуковымі ўстановамі комплексна прапрацаваць перайменаванне. У Расійскай Федэрацыі на гэта востра адрэагавалі, прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава выступіла з заявай аб ператварэнні Украіны ў «анты-Расію», а намеснік старшыні Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў загаварыў аб «нацызме» ва Украіне.

11 сакавіка 2023 года народны дэпутат, старшыня парламенцкага камітэта па пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Мікіта Патураеў выказаў меркаванне, што пытанне перайменавання Расійскай Федэрацыі ва Украіне не проста іміджавае, яно вельмі палітычна важнае.

12 сакавіка 2023 года міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Ткачэнка адзначыў, што ідэя змены ва Украіне назвы Расія на Масковію цікавая, але патрабуе дадатковай працы з экспертамі, каб мець канчатковую гістарычную аснову для прыняцця дастаткова «сур’ёзнага рашэння». Паводле яго слоў, Расія заўсёды спрабавала поўнасцю завалодаць гістарычнай спадчынай Русі. Працэс перайменавання Расіі патрабуе шырокай камунікацыйнай падтрымкі, каб матывы рашэння зразумелі, перш за ўсё, украінцы.

13 сакавіка 2023 года спікер прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль адносіцца да прапановы аб перайменаванні Расіі ў Масковію ва Украіне «з усмешкай», назваўшы гэта «бессэнсоўным кур’ёзам».

Картаграфія

Гл. таксама Маскаль

Крыніцы

Спасылкі Едвард Кінан Російські міфи про київську спадщину Откуда пошла Россия или история о том, как воровалась Русь Герберштейн С. Записки о Московии. М., 1988. Грушевський М. Хто такі українці і чого вони хочуть // Великий українець. — К.: Веселка, 1992. — С. 61-75. Дяківський С., Семенюк С., Штепа П. Москалі — не «рускіє» і не слов’яни [Текст]: триптих / Степан Дяківський, Святослав Семенюк, Павло Штепа. — Львів: Благодійний фонд «Україна-Русь», 2009. — 28 с. Залізняк Л. Л. Первісна історія України: Навч. посібник / Ін-т українознавства Київ. ун-ту ім. Тараса Шевченка. — К.: Вища шк., 1999. — 263 с.: іл. — ISBN 5-11-004740-5. Залізняк Л. Л. Походження українців: між наукою та ідеологією: Популярне видання. — К.: Темпора, 2008. — 103 с.: іл. — ISBN 979-966-8201-36-3. Замысловскій Е. Е. Описаніе Литвы, Самогитіи, Руссіи и Московіи Себастьяна Мюнстера (XVI в.) /Журнал Министерства Народнаго Просвещенія. 1880. № 9. — С. 66 — 123. Записки о Московіи XVI вѣка сэра Джерома Горсея. Переводъ съ англійскаго Н. А. Бѣлозерской. Съ предисловіемъ и примечаніями Н. И. Костомарова.— С.-Петербургъ: Изданіе А. С. Суворина, 1909. — 159 с. Едвард Кінан. Російські історичні міфи. Київ: «Критика», 2001. — 284 с. Каппелер, Андреас. Росія як поліетнічна імперія: Виникнення. Історія. Розпад / Перекл. з німецької Х. Назаркевич, наук. ред. М. Крикун [=Історія країн світу, 2], Львів: Видавництво Українського Католицького Університету, 2005. — XII+360 с. Костомаров Н. Ответ на выходки краковской газеты Czas и журнала Revue Contamporaire//Основа, 1861 Московское государство. — Малая Советская Энциклопедия. Том пятый. Массикот—Огнев. — М.: Акционерное об-во «Советская Энциклопедия», 1930. — С. 417—421. Півторак Г. П. Походження українців, росіян, білорусів та їхніх мов. Міфи і правда про трьох братів слов’янських зі «спільної колиски».— К.: Видавничий центр «Академія», 2001.— 152 с. ISBN 966—580—082—5 Полонська-Василенко Н. Історія України: У 2 т. Т. 1. До середини XVII століття.— К.: Либідь, 1992.— 640 с. ISBN 5-325-00300-3 Солоневич И. Л. Народная монархия. — М: Римис, 2005. — 472 с. Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2-х т. Т. 1. А — М. / Авт.-сост. В. В. Богуславский. — М.: Олма-Пресс, 2005. — 784 с. Толочко П. П. Древнерусская народность. Воображаемая или реальная — Санкт-Петербург, 2005

Штепа П. Московство: його походження, зміст, форми й історична тяглість. — 5-е вид. — Дрогобич: Видавнича фірма «Відродження», 2005. — 410 с. — ISBN 966-538-168-7. Штепа П. Українець і москвин: дві протилежності / П. Штепа. — 3-є вид. — Дрогобич: ВФ «Відродження», 2010. — 687 с. — ISBN 978-966-538-227-0. Норман Дейвіс. Європа. Історія. Київ, 2000. (Norman Davies. Europe. A History.) Marx K. Secret diplomatic history XVIII century. — London, 1878 Карл Маркс. «Таємниці дипломатичної історії XIX століття» Євген Наконечний «Украдене Ім’я» Григорій Петрович Півторак. Походження українців, росіян, білорусів та їхніх мов. Ярослав Дашкевич. Як Московія привласнила історію Київської Русі* Pauli Theodore de. Description ethnographique des peuples de la Russie.— Saint-Pétersbourg: Imprimerie de F. Bellizard, 1862. — 436 p.

Катэгорыя:Руская дзяржава Катэгорыя:Гісторыя Расіі