Заслужаны артыст Украінскай ССР () — ганаровае званне, прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР і з’яўлялася адной з формаў прызнання дзяржавай і грамадствам заслуг выдатных дзеячаў мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі, кіно, цырка і г. д. Заснавана 22 лістапада 1922 года.
Прысвойвалася рэжысёрам, кампазітарам, дырыжорам, канцэртмайстэрам, мастацкім кіраўнікам музычных, харавых, танцавальных і іншых калектываў, іншым творчым работнікам, музыкам-выканаўцам за высокае майстэрства і садзейнічанне развіццю мастацтва. Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст Украінскай ССР», затым «Народны артыст СССР».
З распадам Савецкага Саюза ва Украіне званне «Заслужаны артыст Украінскай ССР» было заменена званнем «Заслужаны артыст Украіны», пры гэтым, улічваючы заслугі грамадзян Украіны, узнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі былых СССР і Украінскай ССР, за імі захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Украінскай ССР аб узнагародах.
Лаўрэаты Першым узнагароджаным у 1923 годзе быў Гнат Пятровіч Юра — акцёр, тэатральны рэжысёр. Апошнімі ўзнагароджанымі гэтым ганаровым званнем у 1991 годзе былі акцёры і .
Літаратура Нагороди України: історія, факти, документи у 3-х томах / Д. В. Табачник, І. Д. Безгін, В. Й. Бузало; [та ін.]. — : Українознавство, 1996. — т. 2. Енциклопедія історії України: Т. 2: Г-Д / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — : Наукова думка, 2004. — 688 с.: іл.
Спасылкі Бузало В. Й. Державні нагороди Української РСР // Енциклопедія історії України: Т. 2: Г-Д / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — : Наукова думка, 2004. — 688 с.: іл..
Катэгорыя:Ганаровыя званні Украінскай ССР