Гайтана-Лурдэс Эсамі (, у перакладзе — «моцная і вялікая»; ; , Кіеў, УССР) — украінская спявачка і аўтар песень украіна-кангалезскага паходжання, якая спалучае ў сваёй творчасці манеру соўл выкананне з танцавальнай стылістыкай песень, якія ўключаюць элементы джазу, блюзу, фанк-, соўл- і фольк-музыкі. Яна з’яўляецца аўтарам большасці ўласных песень.

Біяграфія Нарадзілася 24 сакавіка 1979 ў Кіеве. Да пяці гадоў жыла ў Рэспубліцы Конга, адкуль родам яе бацька, размаўляла толькі на французскай і мове лінгала. Потым разам з мамай вярнулася ва Украіну. Бацька Гайтаны дагэтуль жыве ў Бразавілі, займаецца транспартным бізнесам і з дачкой бачыцца рэдка.

Гайтана скончыла музычную школу па класе саксафон, пасля атрымала эканамічную адукацыю. З дзяцінства займалася настольным тэнісам, атрымаўшы званне кандыдата ў майстры спорту.

Кар’ера Пеўчая біяграфія пачалася ў 1991 годзе з дзіцячага тэлевізійнага конкурсу «Фант-лото Надія», дзе яна заняла трэцяе месца. Пасля яе запрасіў у свой ансамбль «Альтана» кампазітар Уладзімір Быстракоў. Разам з гэтым ансамблем яна ўдзельнічала ў запісах мультфільмаў, была бэк-вакалісткай на запісах Ірыны Білык, Таісія Павалій, Ані Лорак, Мікалая Карачанцава, Аляксандра Малініна.

Пасля спявала з джазавым аркестрам «Overtime» і поп-джазавым гуртос «Unity». У снежні 2003 года на студыі «Lavina Music», якая стала прадзюсаваць спявачку, выходзіць дэбютны альбом Гайтаны «О тебе». У ім адзінай украінамоўнай песняй была песня на словы Марыі Бурмакі «Діти світла». Песня мела найбольшы поспех, з-за чаго большасць песень на наступным альбоме былі украінскімі. Другі альбом — «Слідом за тобою» — выпушчаны ў красавіку 2005 года таксама на студыі «Lavina music». У 2006 годзе быў выпушчаны сінгл «Два Вікна», які таксама змяшчаў англамоўную версію песні. У пачатку 2007 года з’явіўся наступны сінгл — «Шаленій», які атрымаў неверагодную папулярнасць сярод слухачоў.

10 снежня 2007 года Гайтана прэзентавала новы дыск «Капли дождя». У дыск увайшлі ўсе апошнія хіты спявачкі, а таксама 5 відэакліпаў.

У пачатку 2008 года Гайтана і яе прадзюсар Эдуард Клім пачалі працу над запісам новага альбома з Эрыкам Дэніелсам — прадзюсарам і музычным дырэктарам Джанет Джэксан, які працаваў з такімі вядомымі артыстамі як Мэрая Кэры, Boyz 2 Men, TLC, Brandy, Backstreet Boys, Michael Bolton. Новая пласцінка запісвалася ў Нью-Ёркскай студыі і была прэзентаваная восенню ў ЗША, Канадзеа і Японіі.

У пачатку красавіка Гайтана прэзентавала свой трэці ўкраінскі альбом. Гайтана заўсёды ішла сваім асаблівым музычным шляхам, прыўносіла ва ўкраінскі шоў-бізнэс сваю самабытнасць. Новы альбом спявачкі «Тайные желания» прэтэндаваў стаць самай моднай музычнай працай года, паколькі утрымліваў свежыя рашэнні, новыя эксперыменты, новыя грані — ад любімай лірыкі да электронных танцавальных кампазіцый з зусім нечаканай Гайтанай.

26 красавіка 2011 года спявачка прэзентавала свой новы кліп пад назвай «Химия».

27 кастрычніка 2011 года Гайтана выпусціла кліп «Шахтёр — чемпион», у якім з’явілася большасць футбалістаў клуба «Шахцёр». Здымкі прайшлі ў жніўні.

18 лютага 2012 года заваявала права прадставіць Украіну на песенным конкурсе Еўрабачанні 2012. Спявачка выканала песню «Be My Guest». Па выніках другога паўфіналу, які адбыўся 24 мая, кампазіцыя прайшла ў фіналSecond Semi-Final: We have our ten qualifiers . У фінале песня набрала 65 балаў і заняла 15 месца.

26 кастрычніка 2016 года Гайтана пасля доўгага творчага адпачынку прэзентавала новае відэа на песню «Біль мене не лякає». Гэтай працай спявачка ставіць тлустую кропку ў гісторыі з мінулым. Песня была прадстаўлена на афіцыйным канале спявачкі на YouTube пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons.

Дыскаграфія

«О тебе» (2003) «Слідом за тобою» (2005) «Два вікна» (сінгл, 2006) «Шаленій» (сінгл, 2007) «Не йди» разам з Скай (сінгл, 2007) «Капли дождя» (максі-сінгл, 2007) «Кукабарра» (дзіцячыя песні, 2008) «Тайные желания» (2008) «Только сегодня» (2010) «Самый лучший» (2011) «Самый лучший» (Dance) (2012) «Be My Guest» (сінгл, 2012) «Viva, Європа!» (2012) «VooDooMan» (2015)

Сінглы

«Два вікна» (2006) «Шаленій» (2008) «Нещодавно» (2009) «Біль мене не лякає» (2016)

Спасылкі

Офіційний канал на YouTube Гайтані вже закидають плагіат Гайтана Евровидение-2012 — скандал с плагиатом

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2012