Алена Аляксееўна Карпенка (; 16 верасня 1981, Кіеў, УССР) — украінская спявачка, кампазітар і паэт, член Нацыянальнага таварыства пісьменнікаў (2013) і Нацыянальнага таварыства журналістаў Украіны (2014).
Піша і выконвае музыку ў многіх стылях, а менавіта: джаз, блюз, рок, этна, класіка. Выступае з канцэртамі ва Украіне і за яе межамі.
Біяграфія Вучылася на гуманітарным факультэце (1998—2002) і на магістарскай праграме «Журналістыка» (2002…2005) у Нацыянальным універсітэце «Кіева-Магілянская акадэмія», а таксама на вакальным факультэце Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Іванавіча Чайкоўскага у класе прафесара Г. Сухарукавай і дацэнта Л. Гармаш (2003—2007).
У 2011 годзе па запрашэнні старшыні Савета Еўропы дала сольны канцэрт у Страсбургу ў гонар дваццатай гадавіны незалежнасці Украіны.
У 2015 годзе аўтарскай песняй «Оранта» Solomia завяршала аб’яднаны паказ украінскіх дызайнераў падчас тыдня моды ў Нью-Ёрку.
Песня «Русалка» (словы Тараса Шаўчэнкі, музыка Алены Карпенкі) гучыць у дакументальным фільме «Сэрца мамы. Гангадзэ» (рэжысёр Вячаслаў Бягун, 2015).
З 2015 года Алена Карпенка з’яўляецца членам журы прэстыжнага міжнароднага літаратурнага конкурсу раманаў, п’ес, кінасцэнарыяў, песеннай лірыкі і твораў для дзяцей «Каранацыя слова» (Украіна).
У 2016 годзе Алена Карпенка выступіла з дабрачынным канцэртным турам у ЗША. Усе сродкі ад канцэртаў былі перададзеныя на карысць дзяцей, якія страцілі каго-небудзь з бацькоў падчас ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны.
Публікацыі
Кнігі:
«Прикосновение» (Кіеў, 1998) — збор вершаў; «Намисто» (Кіеў, «КМ Академія», 2005) — збор вершаў; «Діалоги з тишею» (Кіеў, «Дніпро», 2014) — збор вершаў; «Троянські коні телереклами. Мовні маніпуляції» (Кіеў, «Смолоскип», 2007) — навукова-публіцыстычная кніга; «Підручник янгола» (Кіеў, «Фенікс», 2016; Кіеў, «Самміт-Книга», 2017) — раман; «Сонце не вміє світити наполовину» (2017); «Серце Європи» (2017); «М’ята» (2018); «З Україною в серці» (2018); «Пошепки» (2018); «Теплі історії про Київ» (2018); «Жіночі груди: пристрасть та біль» (2019).
Публікацыі ў альманахах, анталогіях і зборах:
«100 молодих поетів України: Антологія» (Кіеў, 2006); «Творчі сили України +» (Кіеў, 2011); «Новая ўкраінская паэзія» (у перакладзе на балгарскую мову, Сафія — Варна, 2012); «Terra poetica» (у перакладзе на англійскую мову, Кіеў, «Самміт-Книга», 2014); «8 жінок» (Кіеў, «Самміт-Книга», 2016); «Terra poetica — 2016» (Кіеў, «Самміт-Книга», 2016).
Дыскаграфія
У музычным багажы-тры сольныя аўтарскія альбомы:
«Solomia» (Кіеў, 2007) — на англійскай і ўкраінскай мовах; «Rondo» (Кіеў, Atlantic Records, 2011) — на англійскай і ўкраінскай мовах; «День народження» (Кіеў, Atlantic Records, 2011) — песні для дзяцей на ўкраінскай мове. «Shadow» (2019); «Sky Flight» (2019).
Сінглы:
«Carmen» (2019) «La Traviata» (2019) «Serenade» (2019) «Молоді зірочки України» (2005); «Just Talents» (ЗША, 2007); «Positive Music» (ЗША, 2007).
Узнагароды Пераможца і лаўрэат нацыянальных, міжнародных і сусветных конкурсаў па літаратуры, вакале і кампазіцыі, а менавіта:
«Billboard World Song Contest» (ЗША, 2007 і 2009); «Song Of The Year» (ЗША, 2007); «Toronto Exclusive Magazine Awards» (Канада, 2007); «Смолоскип» (Украіна, 2004 і 2006); «Рукомесло» (Украіна, 2005); «ШевченкоФест» (Украіна, 2007); «Таланти твої, Україно» (1996) і інш.
Спасылкі
http://www.solomia.net
Поетична сторінка
Катэгорыя:Члены Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны