Наталля Сцяпанаўна Васілевіч (15 сакавіка 1982, Мінск) — беларуская праваабаронца, палітолаг і тэолаг.
Біяграфія Закончыла Беларускі гуманітарны ліцэй (1999). Навучалася на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (1999—2004), у магістратуры аддзялення паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (2004—2005) і аспірантуры кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (2005—2008).
Выкладала на кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага інстытута правазнаўства.
У 2014 годзе атрымала ступень магістра ў экуменічных даследаваннях у Бонскім універсітэце. З 2015 года — дактарантка філасофскага факультэта Бонскага ўніверсітэта.
Дзейнасць Каардынатарка моладзевай філіі Брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў Антонія, Яна і Яўстафія Віленскіх, сябра Каардынацыйнай рады Аб’яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2002—2005).
Сузаснавальніца і сябра рэдакцыйнай рады часопіса «Палітычная сфера».
Сузаснавацельніца праваслаўнага партала «Царква» (2004—2015).
Сябра адміністратыўнай рады Сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі «Сіндэсмас», рэгіянальная прадстаўніца Цэнтральнай Еўропы (2007—2009).
У 2010—2019 гадах супрацоўнічала ў структурах Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.
У 2019 годзе заснавала і рэдагуе часопіс міждысцыплінарных і міжканфесійных даследаванняў хрысціянства «Збожжа».
З 2020 года — мадэратарка экуменічнай групы «Хрысціянская візія» і рэдактарка ейных вэб-сайтаў «Царква і палітычны крызіс у Беларусі» і «Хрысціяне супраць вайны».
Публікацыі і даследаванні Аўтарка блога «Пані з кадзілам» (2002—2019).
Аўтарка шматлікіх артыкулаў і выступаў у сферы палітыкі, правоў чалавека, свабоды рэлігіі і веравызнання, цэркваў і экуменічнага дыялогу ў Беларусі і ў замежжы, і ролі хрысціян і рэлігійных інстытутаў у пратэстах 2020-га і ў наступныя гады.
Крыніцы
Спасылкі Публікацыі на Academia.edu
Катэгорыя:Нарадзіліся 15 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Багасловы Беларусі Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа