Мабі́льная прагра́ма, таксама мабі́льная апліка́цыя () — камп’ютарная праграма або праграмнае забеспячэнне, прызначанае для працы на мабільнай прыладзе, такой як тэлефон, планшэт ці гадзіннік. Мабільныя праграмы часта адрозніваюцца ад праграм для стацыянарных камп’ютараў і вэб-праграм, якія працуюць у мабільных вэб-браўзерах, а не непасрэдна на мабільнай прыладзе.

Спачатку мабільныя праграмы прызначаліся для праверкі электроннай пошты, работы з календаром і базай даных кантактаў, але высокі попыт на мабільныя праграмы прывёў да іх хуткага распаўсюджвання ў іншых галінах, такіх як мабільныя гульні, праца з GPS-навігацыяй, сувязь праз месэнджары, прагляд відэа і інш. Мабільныя праграмы звычайна спампоўваюць з крам мабільных праграм, якія з'яўляюцца разнавіднасцю платформ лічбавага распаўсюджвання.

Мабільныя праграмы дзеляцца на тры тыпы: родныя, вэб- і гібрыдныя. Родныя праграмы распрацоўваюцца спецыяльна для пэўнай мабільнай аперацыйнай сістэмы, як правіла iOS або Android, кампілююцца ў натыўны код і маюць прамы доступ да сістэмных API. Вэб-праграмы ствараюцца з выкарыстаннем HTML5, CSS і JavaScript, выконваюцца ў браўзеры і не патрабуюць усталявання праз краму праграм. Гібрыдныя праграмы — гэта вэб-праграмы, змешчаныя ў натыўны кантэйнер (звычайна на аснове WebView), якія распаўсюджваюцца праз крамы праграм і атрымліваюць доступ да функцый прылады праз прамежкавы праграмны слой.

Беларускае паняцце У беларускай мове варыянт «мабільная праграма» (або проста «праграма») прыняты ў акадэмічнай і прафесійнай перакладчыцкай супольнасці. Але, нягледзячы на гэта, пад уплывам суседніх моў (напрыклад рускай, дзе ўжываецца тэрмін «приложение», узятае з бухгалтарскай тэрміналогіі) ва ўжытку ў беларускай мове з’явіліся і іншыя кароткія формы, як «дадатак», «прыкладанне», «аплікацыя», «дастасаванне» і іншыяУ некаторых беларускіх перакладах праграм і сайтаў таксама сустракаецца варыянты дадатак, аплікацыя і дастасаванне. Паслугач не знойдзены, або Складанасці беларускамоўнай камп’ютарнай тэрміналогіі. Такія формы не зафіксаваны слоўнікамі ў значэннях блізкіх да арыгінальнага англійскага, і не адлюстроўваюць поўны сэнс тэрміна application software — праграмнага забеспячэння, створанага менавіта для карыстальніка, а не для фонавых сэрвісаў і функцыянавання камп’ютара.

Тым часам, з пункту гледжання акадэмічнага тэрміназнаўства і беларускай літаратурнай мовы паняцце «application software» трэба перакладаць як «прыкладное праграмнае забеспячэнне (ПЗ)» або як «прыкладная праграма». Кароткую форму паняцця «application» можна перакладаць як «прыкладная праграма» або проста «праграма».Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!) dev.by

Спасылкі

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне мабільных тэлефонаў