Джыгме Вангчук (1905 — 30 сакавіка 1952 г.) — другі кароль Бутана. 21 жніўня 1926 г. ён прыняў трон пасля свайго бацькі, першага караля (Уг’ен Вангчук).

Біяграфія

Джыгме Вангчук быў старэйшым сынам свайго бацькі. Ён атрымаў добрую адукацыю, быў эрудзіраваным, чытаў англійскую, індыйскую і будыйскую літаратуру.

Падчас яго кіравання Бутан працягваў знаходзіцца практычна ў поўнай ізаляцыі ад знешняга свету, абмяжоўваючыся вельмі беднымі адносінамі з Брытаніяй, а пасля набыцця Індыяй незалежнасці ў 1949 годзе — з Індыяй. Пасля Бутанам кіраваў яго сын Джыгме Дорджы Вангчук.

Катэгорыя:Каралі Бутана