Дружня́нка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны.
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 73 км². Выцякае з возера Рудавец, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз возера Дружна. Упадае ў возера Дрывяты з паўднёвага ўсходу каля вёскі Ахрэмаўцы. Рэчышча ў высокай і нізкай плыні каналізаванае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км.
Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. У басейне ракі азёры Золва, Сярэднік, Шылава, Паддворнае.
Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
Катэгорыя:Басейн Друйкі Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна