Алена Фёдараўна Адамчук (нар. ) — беларуская футбалістка, майстар спорту Беларусі.

Клубная кар’ера Выдатніца СШ № 3 г. Пружаны, скончыла з чырвоным дыпломам Брэсцкі пед-інстытут. У інстытуце трэнер Георгій Дарбуашвілі запрасіў першакурсніцу ў жаночую футбольную каманду «Вікторыя», якая толькі стваралася.

Гуляла за «Бабруйчанку», гродзенскую каманду «Нёман», магілёўскую «Надзею», каля дзесяці гадоў уваходзіла ў зборную Беларусі. Неаднаразовы чэмпіён рэспублікі і ўладальнік Кубка Беларусі па футболе.

У пачатку 2000-х гадоў з-за сямейных абставін скончыла кар’еру прафесійнай футбалісткі і стала трэнерам у пружанскай ДЮСШ № 1 (трэнер вышэйшай катэгорыі).

У 2021 годзе стала галоўны трэнерам «Пружан».

Крыніцы

Спасылкі Тренер Елена Адамчук: «Футбол меня нашел» Елена Адамчук стала первой женщиной, которая заняла пост главного тренера в мужском клубе чемпионата Беларуси

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Пружаны Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Ігракі ЖФК Вікторыя-86 Брэст Катэгорыя:Ігракі ЖФК Ніва-Белкард Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ЖФК Бабруйчанка