Нобелеўская прэмія міру () — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нарвежскім нобелеўскім камітэтам у Осла, «чалавеку, які выконвае найбольшую альбо найлепшую працу дзеля братэрства паміж народамі, адмены альбо скарачэння пастаянных армій і правядзення альбо заахвочвання мірных кангрэсаў». Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Нарвежскага нобелеўскага камітэта і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія абіраюцца Парламентам Нарвегіі. Лаўрэатамі першай Нобелеўскай прэміі міру ў 1901 годзе сталі Жан Дзюнан і Фрэдэрык Пасі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу. У 1901 годзе Дзюнан і Пасі падзялілі 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня ў Осла ў прысутнасці караля Нарвегіі (адзіная Нобелеўская прэмія, якая не ўручаецца ў Стакгольме), у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля.

Патрабаванні да кандыдатаў

Згодна са статутам Нобелеўскага фонду, вылучаць кандыдатаў могуць наступныя асобы: 1) дзеючыя і былыя члены нарвежскага Нобелеўскага камітэта, а таксама дарадцы, прызначаныя Нобелеўскім інстытутам; 2) члены нацыянальных парламентаў і ўрадаў розных краін, а таксама члены Міжпарламенцкага саюза; 3) члены Міжнароднага арбітражнага суда ў Гаазе; 4) члены камісіі пастаяннага міжнароднага бюро па пытаннях свету; 5) члены і асацыяваныя члены Інстытута міжнароднага права; 6) прафесары ўніверсітэтаў у галіне палітычных навук і юрыспрудэнцыі, гісторыі і філасофіі; 7) лаўрэаты Нобелеўскіх прэмій міру.

Пералік лаўрэатаў

1900-я (1901) Жан Анры Дзюнан — швейцарскі прадпрымальнік, Фрэдэрык Пасі — французскі эканаміст (1902) Элі Дзюкамен — швейцарскі журналіст, Шарль Альбер Гоба — швейцарскі правазнаўца (1903) Уільям Рандал Крымер — брытанскі палітык (1904) Інстытут міжнароднага права (Гент, Бельгія) (1905) Берта фон Зутнер — аўстрыйская пісьменніца (1906) Тэадор Рузвельт — 26-ы прэзідэнт ЗША (1907) Луі Рэно — французскі юрыст, Эрнэста Тэадора Манета — італьянскі журналіст (1908) Клас Понтус Арнальдсан — шведскі пісьменнік, журналіст. Фрэдрык Баер — дацкі пісьменнік, палітык (1909) Агюст Беернарт — бельгійскі палітык, Поль Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстан — французскі дыпламат

1910-я (1910) Міжнароднае бюро міру (1911) Тобіас Асер — нідэрландскі палітычны дзеяч, Альфрэд Герман Фрыд — аўстрыйскі журналіст (1912) Эліу Рут — амерыканскі палітык, дзяржаўны дзеяч (1913) Анры Лафантэн — бельгійскі юрыст (1914) прэмія не прысуджалася (1915) прэмія не прысуджалася (1916) прэмія не прысуджалася (1917) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (1918) прэмія не прысуджалася (1919) Томас Вудра Вільсан — 28-ы прэзідэнт ЗША

1920-я (1920) Леон Буржуа — французскі палітык (1921) Карл Яльмар Бранцінг — першы прэм’ер-міністр Швецыі, Крысціян Ланге — нарвежскі палітык (1922) Фрыцьёф Нансен — нарвежскі палярны даследчык (1923) прэмія не прысуджалася (1924) прэмія не прысуджалася (1925) Чарлз Гейтс Даўэс — дзяржаўны, ваенны дзеяч ЗША, Джозеф Осцін Чэмберлен — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч (1926) Густаў Штрэземан — нямецкі палітык, рэйхсканцлер Веймарская рэспублікі, Арыстыд Брыян — французскі дзяржаўны дзеяч (1927) Людвіг Квідэ — доктар філасофскіх навук, Фердынанд Эдуард Бюісон — французскі педагог (1928) прэмія не прысуджалася (1929) Фрэнк Білінгс Келаг — амерыканскі дзяржаўны дзеяч. (Прысуджана ў 1930 годзе).

1930-я (1930) Натан Сёдэрблюм — шведскі святар, экуменіст (1931) Джэйн Адамс — амерыканскі сацыёлаг, філосаф. Нікалас Мюрэй Батлер — амерыканскі педагог, палітычны дзеяч (1932) прэмія не прысуджалася (1933) Ральф Норман Энджэл — амерыканскі журналіст (1934) Артур Хендэрсан — брытанскі палітык (1935) Карл фон Асецкі — нямецкі антыфашыст (1936) Карлас Сааведра Ламас — аргенцінскі вучоны-правазнавец (1937) Роберт Сесіл — брытанскі юрыст (1938) Нансенаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў (1939) прэмія не прысуджалася

1940-я (1940) прэмія не прысуджалася (1941) прэмія не прысуджалася (1942) прэмія не прысуджалася (1943) прэмія не прысуджалася (1944) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (1945) Кордэл Хал — амерыканскі дзяржаўны дзеяч (1946) Эмілі Грын Болч — амерыканскі эканаміст, Джон Рэлей Мот — дзеяч пратэстантызма (1947) Савет Сяброў на службе грамадству (квакеры), Амерыканскі камітэт Сяброў на службе грамадству (квакеры) (1948) прэмія не прысуджалася (1949) Джон Бойд Ор — брытанскі педагог, урач

1950-я (1950) Ральф Банч — амерыканскі дыпламат (1951) Ліён Жуо — рэфармісцкі лідар прафсаюзнага руху (1952) Альберт Швейцэр — нямецкі філосаф, урач (1953) Джордж Маршал — амерыканскі ваенны дзеяч (1954) Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў (1955) прэмія не прысуджалася (1956) прэмія не прысуджалася (1957) Лестэр Боўлс Пірсан — прэм’ер-міністр Канады (1958) Жорж Пір — бельгійскі дамініканец (1959) Філіп Ноэль-Бэйкер — брытанскі дыпламат, пацыфіст

1960-я (1960) Альберт Лутулі — паўднёваафрыканскі палітык (1961) Даг Хамаршэльд — Генеральны сакратар ААН (пасмяротна) (1962) Лайнус Карл Полінг — амерыканскі хімік (1963) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (1964) Марцін Лютэр Кінг — афраамерыканскі прапаведнік, лідар негвалтоўнага змагання з расізмам (1965) Дзіцячы фонд ААН (1966) прэмія не прысуджалася (1967) прэмія не прысуджалася (1968) Рэнэ Касэн — французскі юрыст (1969) Міжнародная арганізацыя працы

1970-я (1970) Норман Эрнэст Барлоўг — амерыканскі аграном (1971) Вілі Брант — федэральны канцлер Германіі (1972) прэмія не прысуджалася (1973) Генры Кісінджэр — дзяржаўны дзеяч, дыпламат ЗША (1974) Шон Макбрайд — палітычны дзеяч Ірландыі, Эйсаку Сато — прэм’ер-міністр Японіі (1975) Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў — савецкі фізік, праваабаронца (1976) Бэці Уільямс, Мэйрыд Карыган — сузаснавальніцы Супольнасці мірных людзей (1977) Міжнародная Амністыя (1978) Анвар Садат — прэзідэнт Егіпта, Менахем Бегін — прэм’ер-міністр Ізраіля (1979) Маці Тэрэза

1980-я (1980) Адольфа Перэс Эсківель — аргенцінскі пісьменнік, архітэктар (1981) Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў (1982) Альва Мюрдаль — шведскі сацыёлаг, Альфонса Гарсія Роблес — міністр замежных спраў Мексікі (1983) Лех Валенса — прэзідэнт Польшчы, стваральнік незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» (1984) Дэсмонд Туту — англіканскі прапаведнік, барацьбіт з апартэідам (1985) Бернард Лаўн — амерыканскі ўрач, Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны (1986) Элі Візель — пісьменнік, грамадскі дзеяч (1987) Оскар Арыяс Санчэс — прэзідэнт Коста-Рыкі (1988) Міратворчыя сілы ААН (1989) Далай-лама XIV

1990-я (1990) Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў — прэзідэнт СССР (1991) Аун Сан Су Чжы — м’янмскі палітычны дзеяч (1992) Рыгаберта Менчу — праваабаронца (1993) Нельсан Мандэла — прэзідэнт ПАР, Фрэдэрык Вілем дэ Клерк — прэзідэнт ПАР (1989—1994) (1994) Ясір Арафат, Шымон Перэс, Іцхак Рабін (1995) Джозеф Ротблат — радыёбіёлаг, Пагуошскі рух навукоўцаў (1996) Карлуш Белу — біскуп рымска-каталіцкай царквы, Жазэ Рамуш-Орта — другі прэзідэнт Усходняга Тымора (1997) Джодзі Уільямс — амерыканская актывістка, выкладчыца. Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін (1998) Дэвід Трымбл — паўночнаірландскі палітык, Джон Х’юм — паўночнаірландскі палітык (1999) Урачы без межаў

2000-я (2000) Кім Дэ Джун — прэзідэнт Паўднёвай Карэі (2001) ААН і Кофі Анан (2002) Джэймс Эрл Картэр — 39-ы прэзідэнт ЗША (2003) Шырын Эбадзі — іранская праваабаронца, юрыст (2004) Вангары Маатаі — кенійскі грамадскі дзеяч (2005) Махамед аль-Барадэі і МАГАТЭ (2006) Мухамад Юнус і Grameen Bank (2007) Альберт Гор — віцэ-прэзідэнт ЗША, Міжурадавая група экспертаў па змяненню клімату (2008) Марці Ахцісаары — прэзідэнт Фінляндыі (2009) Барак Абама — 44-ы прэзідэнт ЗША

2010-я (2010) Лю Сяабо — кітайскі дысідэнт (2011) Элен Джонсан-Серліф, Лейма Гбові, Тавакуль Карман (2012) Еўрапейскі Саюз (2013) Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (2014) Кайлаш Сацьяртхі і Малала Юсуфзай (2015) Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе (2016) Хуан Мануэль Сантас — прэзідэнт і былы міністр абароны Калумбіі (2017) Міжнародная кампанія за забарону ядзернай зброі (2018) Дэніс Муквегэ — кангалезскі гінеколаг, Надзя Мурад — іракская езідская праваабаронца (2019) Абій Ахмед Алі — прэм’ер-міністр Эфіопіі

2020-я (2020) Сусветная харчовая праграма (2021) Марыя Рэса, Дзмітрый Муратаў (2022) Алесь Бяляцкі, Мемарыял, Цэнтр грамадзянскіх свабод (2023) Наргіз Махамадзі — іранская праваабаронца (2024) Nihon Hidankyo (2025) Марыя Карына Мачада

Крыніцы

Катэгорыя:Нобелеўская прэмія