Мары-Лор Брунэ (фр. Marie-Laure Brunet; нар. , Ланемезан, Верхнія Пірэнеі) — французская біятланістка, якая завяршыла кар’еру ў 25 гадоў, пасля заканчэння сезона 2013/2014. Бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2010 года ў праследаванні і сярэбраная прызёрка ў эстафеце, чэмпіёнка свету 2009 года ў змешанай эстафеце, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2008 года ў эстафеце, чэмпіён свету 2008 года па летнім біятлоне.

Пачала займацца біятлонам у 2003 годзе. Член нацыянальнай каманды з 2006 года. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2007 года першынствавала ў пераследзе і эстафеце, была трэцяй у індывідуальнай гонцы. Праз год ізноў заваявала на юніёрскім чэмпіянаце тры ўзнагароды ў тых жа дысцыплінах: у індывідуальнай і эстафетнай гонках была другой, у пераследзе — трэцяй.

Катэгорыя:Біятланісты Францыі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года