«Голас Берасцейшчыны» () — газета, друкаваны орган таварыства Украінскага грамадска-культурнага аб’яднання Берасцейшчыны. Выдавалася штоквартальна ў Брэсце ў 1991-99 накладам каля 2,7 тыс. экз. Выступала ў абарону культурна-нацыянальных правоў украінцаў краю, абвяргала паклёпы шавіністаў і сепаратыстаў пра палескае ўкраінства.
Публікавала матэрыялы пра дзейнасць таварыства, пра гісторыю Берасцейшчыны, культуру яе насельніцтва, змяшчала звесткі пра жыццё Украіны і ўкраінцаў у іншых краінах.
Літаратура Голос Берестейщини / В. Г. Леонюк // Енциклопедія Сучасної України [Електронний ресурс] / Редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк [та ін.] ; НАН України, НТШ. — К. : Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2006. — Режим доступу : https://esu.com.ua/article-26541
Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1991 годзе Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1999 годзе