Воіны-інтэрнацыяналісты — тэрмін, якім савецкая прапаганда і гістарыяграфія называла замежнікаў, пераважна з ліку былых палонных (нямецкіх, аўстра-венгерскіх, кітайскіх), якія ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Расіі на баку бальшавікоў. У гады развітога сацыялізму, пасля пачатку шырокамаштабнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва СССР з краінамі трэцяга свету, так сталі называць ужо кадравых ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і дзяржбяспекі, а таксама камандзіраваных з сацыялістычных дзяржаў, якія добраахвотна або па абавязку службы прымалі ўдзел ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыі замежных дзяржаў.
Гл. таксама Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Інтэрнацыянальны доўг Воіны-інтэрнацыяналісты ў Беларусі
Спасылкі Федеральный закон РФ «О ветеранах» НАГРАДЫ: Медали афганской войны Катэгорыя:Афганская вайна (1979—1989) Катэгорыя:Удзельнікі войнаў Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Прапаганда ў СССР