Джэна Мары Артэга (; ) — амерыканская актрыса.

Біяграфія Джэна Мары Артэга нарадзілася 27 верасня 2002 года ў даліне Коачэлла, штат Каліфорнія, чацвёртай з шасці дзяцей. Яе бацька мексіканскага паходжання, а маці мексіканскага і пуэрта-рыканскага.

Кар’ера Артэга пачала захапляцца акцёрскім майстэрствам з шасці гадоў. Яна дэбютавала ў 2012 годзе, зняўшыся ў эпізодзе «Baby Bug» серыяла «Rob». Пасля гэтага з’явілася на CSI: NY у эпізодзе «Unspoken» у ролі Эймі Мур. У 2013 годзе знялася ў кіно з другараднай роляй у супергеройскім фільме «Жалезны чалавек 3» у ролі дачкі віцэ-прэзідэнта. У тым жа годзе знялася ў фільме жахаў «Insidious:Chapter 2» у ролі Эні. У 2014 атрымала ролю Зоі Леон у серыяле «Rake».

З 2014 па 2019 год Артэга іграла ролю малодшай версіі Джэйн у камедыйна-драматычным серыяле «Jane the Virgin» , за якую атрымала прызнанне крытыкаў.

Таксама ў 2014 годзе яна знялася ў ролі Мэры Эн у камедыйным фільме «The Little Rascals Save the Day».

У 2015 годзе Артэга была выбраны для арыгінальнага серыяла Netflix «Richie Rich» як частка асноўнага акцёрскага складу, яна выканала ролю Дарсі, золаташукальніцы, якая марнуе грошы Рычы нават без яго згоды. У тым жа годзе яна знялася ў фільме «After Words» у ролі Ганны.

Першую вядомасць Артэга набыла дзякуючы ролі Харлі Дыяс, сярэдняга дзіцяці сям’і Дыяс, у серыяле Disney Channel «Stuck in the Middle» (2016—2018). За гэтую ролю яна атрымала прэмію Imagen.

У тым жа годзе далучылася да акцёрскага складу дыснэеўскага тэлесерыяла «Elena of Avalor», дзе агучвала прынцэсу Ізабэлу.

У 2017 годзе знялася ў кліпе Джэйкаба Сарторыуса «Chapstick».

У 2018 годзе Артэга знялася ў фільме ««Saving Flora» ў галоўнай ролі Дон, дачкі ўладальніка цырка. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, а Артэга атрымала прызнанне за выкананне ролі. Яна была намінаваная на ўзнагароду за найлепшую галоўную жаночую ролю на Міжнародным кінафестывалі ў Саўтгемптане.

Артэга выканала галоўную ролю Элі Алвес у другім сезоне серыяла трылера Netflix «Ты», які выйшаў 26 снежня 2019 года. Другі сезон тэлесерыяла, як і першы, быў высока ацэнены, таксама як і ігра Артэгі.

У 2019 годзе Артэга атрымала ролю Фіобы ў фільме жахаў Netflix «Няня: Каралева забойцаў». Фільм выйшаў у пракат у верасні 2020 года і атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў.

У 2020 годзе агучыла Бруклін у мультыплікацыйным серыяле Netflix «Jurassic World Camp Cretaceous». Серыял быў сустрэты неадназначнымі водгукамі, хоць пахвалілі агучванне Артэгі і астатняга акцёрскага складу.

У 2020 годзе Артэга абвясціла, што дэбютуе ў пісьменніцкай творчасці кнігай «It’s All Love», якая выйшла ў студзені 2021 года.

Пасля Артэга знялася ў ролі Кэці Торэс у камедыйным фільме Netflix «Дзень „Так“». Фільм выйшаў у сакавіку 2021 года і атрымаў неадназначныя водгукі, хоць яе ігру высока ацанілі.

У сакавіку 2021 года выйшаў школьны драматычны фільм «The Fallout», у якім Артэга выканала галоўную ролю Вады і атрымала прызнанне крытыкаў; на HBO Max фільм быў выпушчаны 27 студзеня 2022 г.

Таксама знялася ў слэшэрах «Крык» (2022) і «Крык VI» (2023). За ролю ў слэшэры «Крык» Артэга атрымала прэмію MTV Movie Award за найлепшы спалох.

У 2022 годзе Артэга пачала здымацца ў ролі Уэнздэй Адамс у камедыйным серыяле жахаў Netflix «Wednesday». За гэтую ролю яна была намінавана на «Залаты глобус» і «Прэмію Гільдыі кінаакцёраў».

Артэга таксама знялася ў фільме жахаў Foo Fighters «Studio 666», які выйшаў у лютым 2022 года і ў фільме жахаў «X» рэжысёра Ці Уэста, які выйшаў у сакавіку.

Пасля яе роляў у фільме жахаў 2021 года «Няня: Каралева забойцаў» і фільмах жахаў 2022 года «Крык», «Студыя 666», ««Х» і «Амерыканская бойня» яе празвалі новай каралевай крыку.

У камедыйным серыяле жахаў Netflix «Wednesday» (2022) Артэга сыграла галоўную ролю Уэнздэй Адамс. Гульня Артэгі ў серыяле атрымала высокую ацэнку , і яна атрымала намінацыі на прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлесерыяле, мюзікле або камедыі і на прэмію Гільдыі кінаакцёраў за выдатную ролю акцёркі ў камедыйным серыяле.

Дабрачыннасць і грамадская дзейнасць Артэга выкарыстоўвала свае платформы для прасоўвання падтрымкі імігрантаў і палітыкі з іх удзелам. Артэга з 13 гадоў з’яўляецца прыхільнікам Pride Over Prejudice, кампаніі, якая спрыяе прызнанню ЛГБТ- супольнасці. Яна выступае за іміграцыю і супраць дыскрымінацыі.

У 2018 годзе на Radio Disney Music Awards Артэга апранула куртку з надпісам «I Do Care And U Should Too» («Мне не ўсё роўна і вам павінна быць таксама»). Гэта стала яе адказам на паездку Меланні Трамп у цэнтр для дзяцей, якія былі разлучаны са сваімі бацькамі нелегаламі з-за міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа. Мелання тады прыляцела ў цэнтр у куртцы з надпісам «I Really Don’t Care. Do U?» («Мне сапраўды ўсё роўна, а вам?»).

Фільмаграфія

Фільмы год Арыгінальная Назва РоляЗаўвагі2012RobДзяўчынкаЭпізод: «The Baby Bug»CSI: NYЭймі МурЭпізод: «Unspoken» 2013Iron Man 3 Дачка віцэ-прэзідэнтаInsidious: Chapter 2 ЭніDays of our LivesХэйліЭпізод «12062» 2014The Little Rascals Save the Day Мэры ЭнRakeЗоі ЛеонПерыядычная роля2014-2019Jane the VirginЮная Джэйн Вільянуэва (12 гадоў)Перыядычная роля 2015After Words Ганна ЧапаRichie RichДарсіГалоўная роля2016-2018Stuck in the MiddleХарлі ДыясГалоўная роля2016-2020Elena of AvalorПрынцэса ІзабэлаГалоўная галасавая роля2016Elena and the Secret of AvalorПрынцэса ІзабэлаГаласавая роля 2018Saving Flora ДонBizaardvarkІзіЭпізод: «The BFF (Before Frankie Friend)» 2019Wyrm СьюзіYouЭлі АлвесГалоўная роля (2 сезон)2019-н.чBig City GreensГабрыэла ЭспіносаГаласавая роля; 6 эпізодаў 2020The Babysitter: Killer Queen Фібі ЭтвелHome movie: The Princess BrideПрынцэса ЛюцікаўЭпізод: «The Fire Swamp»2020-2022Jurassic World Camp CretaceousБруклінГалоўная галасавая роля 2021Yes Day Кэці ТорэсThe Fallout Вада Кавел 2022Scream Тара КарпэнтэрStudio 666 Скай УіллоуX Ларэйн ДэйAmerican Carnage Каміла Монтэс2022-наш часWednesdayУэнздэй АдамсГалоўная роля; выканаўчы прадзюсер (2 сезон)Гудзі АдамсРоля другога плана (1 сезон), 4 серыі 2023Scream VI Тара Карпэнтэр

Музычныя кліпы

«Chapstick» (2017), Джэйкаб Сарторыус «Still Alive» (2023), Дэмі Ловаці (Артэга з’яўляецца на архіўных выявах фільма «Крык VI»)

Узнагароды і намінацыі + УзнагародаГодКатэгорыяНамінаваны творВынікСпасылкаAustin Film Critics Association Awards2023The Robert R. «Bobby» McCurdy Memorial Breakthrough Artist AwardThe Fallout, Scream, X, and Studio 666ПерамогаCritics' Choice Super Awards2023Найлепшая актрыса ў серыяле жахаўWednesdayПерамогаDorian Awards2023Прэмія «Узыходзячая зорка». -Намінаваны Fangoria Chainsaw Awards2023Найлепшы выступ падтрымкіScreamНезакончаныЗалаты глобус2023Найлепшая актрыса ў тэлесерыяле — мюзікл або камедыяWednesdayНамінаваныHollywood Critics Association Midseason Film Awards2022Найлепшая жаночая роляThe FalloutНамінаваныImagen Awards2016Найлепшы малады акцёр — тэлебачаннеStuck in the MiddleНамінаваны2018Найлепшы малады акцёр — тэлебачаннеStuck in the MiddleПерамога2019Найлепшы малады акцёр — тэлебачаннеStuck in the MiddleНамінаваны2021Найлепшая жаночая роля — мастацкі фільмYes DayНамінаваныMTV Movie & TV Awards2022Узнагарода за найлепшы спалохScreamПерамогаNickelodeon Kids' Choice Awards2023Любімая тэлезорка (сям’я)WednesdayПерамогаScreen Actors Guild Awards2023Выдатная гульня акцёркі ў камедыйным серыялеWednesdayНамінаваны

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху ў ЗША Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў 2002 годзе