Іст-Сент-Луіс () — горад на поўначы ЗША, у акрузе Сент-Клер, штат Ілінойс. Размешчаны на беразе ракі Місісіпі. Паводле перапісу насельніцтва 2010 года ў горадзе пражывалі 27 006 чалавек (менш за трэць ад колькасці 1950 года — 82 366 чалавек). Горад быў чацвёртым па велічыні ў Ілінойсе, але яго эканоміка моцна пацярпела ў другой палове XX стагоддзя ад рэструктурызацыі чыгуначнай галіны і дэіндустрыялізацыі «ржавага пояса», у выніку чаго была страчана большасць працоўных месцаў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Джэкі Джойнер-Керсі, амерыканская лёгкаатлетка
Катэгорыя:Гарады Ілінойса