Катарына Мэры Джонсан-Томпсан (; нар. , Ліверпул) — брытанская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў мнагабор’і і скачках у даўжыню. Двухразовая чэмпіёнка свету 2019 і 2023 гадоў.
21 лютага 2015 года на спаборніцтвах Aviva Indoor Grand Prix устанавіла новы рэкорд Вялікабрытаніі ў скачках у даўжыню ў памяшканні — 6,93 м. У 2016 годзе заняла шостае месца на [Летнія Алімпійскія гульні 2016[|Алімпіядзе]] ў Рыа-дэ-Жанейра ў сямібор’і. Пры гэтым у скачках у вышыню яна і бельгійка Нафісату Тыям паказалі вынік 1,98 м, што на 1 см вышэй, чым у пераможцы і прызёраў у спаборніцтвах па скачках у вышыню.
На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў 2019 годзе ў Катары, Катарына ў сямібор’і заваявала залаты медаль з вынікам 6981 ачко.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, у горадзе Будапешце, Катарына Джонсан-Томпсан, з вынікам 6740 ачкоў стала залатым прызёрам чэмпіянату свету ў сямібор’і..
Катэгорыя:Лёгкаатлеты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Скакуны ў даўжыню Катэгорыя:Мнагаборцы-лёгкаатлеты Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы