«Архив исторических и практических сведений, относящихся до России» — шматтомнае археаграфічнае выданне ў Санкт-Пецярбургу ў 1858—1869 гадах. Складальнікам і рэдактарам быў гісторык-юрыст Мікалай Васільевіч Калачоў. Друкаваў крыніцы і даследаванні па гісторыі, праву і этнаграфіі, артыкулы, у якіх ставіліся пытані падрыхтоўкі сялянскай рэформы. Служыла працягам чатырохтомніка, выдадзенага М. Калачовым у Маскве ў 1850—1861 гадах — «Архіва гісторыка-юрыдычных звестак»

Сярод публікацый матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі: «Мазыршчына (З падарожжа па заходнерускім краі» П. М. Шпілеўскага (1859), «Панцырныя баяры» В. Вешнякова і «Запіска аб яўрэях» Г. Р. Дзяржавіна (1862) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1858 годзе Катэгорыя:Кнігі 1858 года Катэгорыя:Кнігі 1859 года Катэгорыя:Кнігі 1860 года Катэгорыя:Кнігі 1861 года Катэгорыя:Кнігі 1862 года Катэгорыя:Кнігі 1863 года Катэгорыя:Кнігі 1869 года