Conkeror — гэта вэб-браўзер, створаны на аснове Mozilla XULRunner. Выкарыстоўвае для навігацыі пераважна клавіятуру камп’ютара. На яго дызайн значна паўплывалі тэкставыя рэдактары GNU Emacs і vi.
Першапачаткова Conkeror быў напісаны Шонам Бэтсам, галоўным аўтарам праграм ratpoison і Stumpwm, як пашырэнне для браўзера Mozilla Firefox. Зараз распрацавана асобная праграма на аснове XULRunner. Пашырэнне для браўзера можна выкарыстоўваць да версіі Firefox 52 ESR, якая больш не падтрымлівае XULRunner. Некаторыя адгалінаванні Firefox, такія як Pale Moon і Waterfox, працягваюць падтрымку XULRunner і могуць выкарыстоўвацца для запуску пашырэння Conkeror.
Conkeror мае той жа набор ліцэнзій, што і Mozilla: GNU General Public License, GNU Lesser General Public License і Mozilla Public License.
Выкарыстанне Выкарыстанне Conkeror падобнае да выкарыстання Emacs: браўзер мае прывязкі клавіш і навігацыя адбываецца з дапамогай клавіятуры. Напрыклад, пры націску клавішы f Conkeror дадае меткі да кожнай спасылкі на старонцы. Далей карыстальнік можа ўвесці нумар меткі і націснуць ENTER, каб перайсці па спасылцы.
Conkeror мае вялікую колькасць стандартных прывязак клавіш, таксама магчыма дадаць уласныя. Ніжэй прыведзены некаторыя прыклады стандартных прывязак клавіш: Прывязка клавішы Дзеянне g пошук/пераход URL f пераход па спасылцы C-x k выдаліць змест буфера C-h i кіраўніцтва карыстальніка Conkeror C-h b поўны спіс прывязак клавіш C-s пошук тэксту наперадзе
Кастамізацыя Conkeror можна кастамізаваць рознымі спосабамі, выкарыстоўваючы JavaScript, падобна таму, як Emacs выкарыстоўвае Emacs Lisp. Налады могуць быць такімі ж простымі, як прывязванне ўласных клавіш, але могуць быць і больш складанымі: напрыклад, можна напісаць уласныя інтэрактыўныя каманды. Па змоўчанні Conkeror шукае налады ў файле ~/.conkerorrc. У выпадку, калі ~/.conkerorrc/ з’яўляецца каталогам, ўсе файлы, якія змяшчаюцца ў ім, будуць прачытаныя, што дапамагае размяркоўваць вялікія налады па розных файлах канфігурацыі.
Гл. таксама Спіс браўзераў
Спасылкі Афіцыйны сайт Старонка Conkeror на сайце Emacs Wiki
Катэгорыя:Браўзеры Катэгорыя:Свабодныя браўзеры Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на JavaScript Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL