Цюлі́ Манёз (; таксама Цюлі Блюм, імя пры нараджэнні: Марыя Адэлаіда Кенэ; 6 красавіка 1804, Грэ, Верхняя Сона, Францыя — 11 мая 1875, Парыж, Францыя) — французская пісьменніца.
Біяграфія Марыя Адэлаіда Кенэ нарадзілася ў Вярхняй Соне ў месце Грэ. Больша вядомая як Цюлі Кенэ, яна пісала пад псеўданімам Цюлі Манёз, а пазней пад псеўданімам Цюлі Блюм. Упершыню яна выйшла замуж за Бернара Жыля Манёз 30 чэрвеня 1825 г. і, такім парадкам, стала нявесткай Катрын мелані Манёз, якая нарадзіла Густава Эйфеля. У 1826 годзе ў пары нарадзілася дачка Марыя Кэтрын Адэлаіда, вядомая як Аліса, але Цюлі Кенэ папросіць разводу ў 1833 годзе пасля таго, як яе муж-фармацэўт некалькі разоў спрабаваў забіць яеClément Frœhlicher-Chaix, Fières de lettres «Régina», ou les amours malheureuses de Tullie Moneuse, 16.03.2023, https://www.liberation.fr/culture/livres/regina-ou-les-amours-malheureuses-de-tullie-moneuse-20230316_PBYYPVWH6ZE6BD6JWNAZ2BLYBI/.
Пазней яна паўторна выйшла замуж за Агюста Блюма.
Яна пахаваная ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз (яе магіла была ўпрыгожана бронзавым медальёнам з яе выявай, зробленым Агюстам Прэо ў 1875 годзе, выкрадзеным да 1981 года. Копія гэтага медальёна захоўваецца ў Парыжы ў музеі Карнавале. Побач з ёю пахаваная ўнучка Адэлаіда Катрын Маргарыта Амьель (1848—1940) і яе муж, пейзажыст Максімільен Маёр (1840—1889)LOCHOT (Éliane), «Tullie Moneuse. Une romancière oubliée», p. 130—139 / Femmes en Bourgogne, Actes du 26e colloque de l’ABSS, Monastère royal de Brou, 22 et 23 octobre 2016, Bourg-en-Bresse, Société d’émulation de l’Ain, 2017. .
Творчасць Дэбютавала ў 1836 годзе з навелай «Adrienne», апублікаванай у Gazette des Salons, Journal de Musique, de Littérature et de ModesLOCHOT (Éliane), «Tullie Moneuse. Une romancière oubliée», p. 130—139 / Femmes en Bourgogne, Actes du 26e colloque de l’ABSS, Monastère royal de Brou, 22 et 23 octobre 2016, Bourg-en-Bresse, Société d’émulation de l’Ain, 2017. .
Зноў жа ў 1836 годзе выступіла з скандальным тэкстым у падтрымку шлюбаразводнага закона — «Trois ans après» (Тры гады пазней)«Audience du 22 juin. Séparation de corps», Gazette des tribunaux, 5 juillet 1833, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k5449753d/f182 .
Яе часам сентыментальныя тэксты адзрозніваліся пры гэтым моцным сюжэтам, іранічнасцю і крытыкай грамадстваClément Frœhlicher-Chaix, Fières de lettres «Régina», ou les amours malheureuses de Tullie Moneuse, 16.03.2023, https://www.liberation.fr/culture/livres/regina-ou-les-amours-malheureuses-de-tullie-moneuse-20230316_PBYYPVWH6ZE6BD6JWNAZ2BLYBI/.
У рамане «Рэгіна» пісьменніца ўз’яла дасюль актуальнае пытанне сямейнага гвалту супраць кабетыLOCHOT (Éliane), «Tullie Moneuse. Une romancière oubliée», p. 130—139 / Femmes en Bourgogne, Actes du 26e colloque de l’ABSS, Monastère royal de Brou, 22 et 23 octobre 2016, Bourg-en-Bresse, Société d’émulation de l’Ain, 2017. .
Да 2023 года пісьменніца была забыта французскім чытацтвам. Але нядаўна яе творчасць нанава адкрытая, яе тэксты даступныя на партале GallicaClément Frœhlicher-Chaix, Fières de lettres «Régina», ou les amours malheureuses de Tullie Moneuse, 16.03.2023, https://www.liberation.fr/culture/livres/regina-ou-les-amours-malheureuses-de-tullie-moneuse-20230316_PBYYPVWH6ZE6BD6JWNAZ2BLYBI/.
Творы Adrienne, навела, 1836. Trois ans après [plaidoyer en faveur de la loi du divorce], Paris, L. Desessart et Cie, 1836. Régina, Paris, L. Desessart et Cie, 1838. Marguerite Robert, Tours, A. Mame et Fils, 1851. La Providence des pauvres gens, Paul Lacroix dit le Bibliophile Jacob, 1868.
Катэгорыя:Пісьменніцы Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі