Навучальны цэнтр Агенцтва разведкі (), вядомы таксама як Воінская часць № 2669 () — навучальны цэнтр , размешчаны каля вёскі (гміна Шчытна, Шчыценскі павет, Вармінска-Мазурскае ваяводства). З 2005 года з’яўляўся таксама адной з сакрэтных турмаў ЦРУ ва Усходняй ЕўропеHunt for CIA 'black site' in Poland , BBC, 28 December 2006.

Гісторыя Пры нямецкай акупацыі Польшчы падчас Другой сусветнай вайны тут знаходзіўся навучальны цэнтр СД, а аэрапорт, які размяшчаўся ў 20 км (з сярэдзіны 1990-х — Міжнародны аэрапорт Шчытна-Шыманы) выкарыстоўваўся Люфтвафэ для бамбардзіровак Варшавы. З восені 1971 года, пры ПНР, у Старэ Кейкуты быў адкрыты Навучальны цэнтр персаналу разведкі — падраздзяленне 1-га дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў, які адказваў за знешнюю разведку. Гэта быў адзіны навучальны цэнтр разведслужбаў краін АВД за межамі Савецкага Саюза. Пасля падзення камуністычнага рэжыму працягваў выкарыстоўвацца як навучальны цэнтр польскіх спецслужбаў.

Турма ЦРУ На мяжы 2005—2006 гадоў стала вядома, згодна з дакладам Савета ЕўропыOficjalny raport końcowy ze śledztwa Dicka Marty’ego dla Rady Europy, (HTML), (PDF), што на тэрыторыі базы ў парушэнне законаў Польшчы і міжнародных законаў супрацоўнікі ЦРУ ЗША праводзілі допыты і катаванні зняволеных.

Тагачасны кіраўнік Агенцтва разведкі Польшчы Збігнеў Сяменткоўскі пацвердзіў, што на базе існуюць дзве «ўнутраныя зоны», куды маюць доступ супрацоўнікі ЦРУ, адна з іх называецца Strefa B (Зона Б). Як казалі іншыя прадстаўнікі польскай разведкіCIA: Al-Kaida-Häftlinge offenbar in Polen verhört — Politik | STERN.DE, амерыканскі персанал базы пражываў у закрытых зонах.

Пасля апублікавання ў снежні 2014 года эск-прэзідэнт Польшчы ў перыяд з 1995 па 2005 год Аляксандр Квасьнеўскі прызнаў, што менавіта ён даў згоду размясціць у краіне сакрэтную базу ЦРУ, але яе дзейнасць павінна была ажыццяўляцца ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам.

Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ Катэгорыя:Шчыценскі павет