Башняны (; Bošnjanin/Бошњанин, Bošnjanka/Бошњанка; ), што азначае баснійцы, гэта назва, якая паходзіць з сярэднявечча і выкарыстоўваецца для жыхароў БоснііKlaić, Vjekoslav, (1882), Poviest Bosne do propasti kraljevstva, str. 43, ZagrebFilipović, Muhamed, (1997), Bosna i Hercegovina: najvažnije geografske, demografske, historijske, kulturne i političke činjenice, str. 22Ćirković, Sima, (1964), Istorija srednjovjekovne bosanske države, str. 350, Beograd. Імя выкарыстоўваецца і можа быць знойдзена ў баснійскіх пісьмовых помніках таго перыяду, з'яўляючыся ў венецыянскіх крыніцах не раней за XII-е стагоддзе, згодна з даследаваннем адносін паміж Босніяй і Венецыяй, праведзеным гісторыкам , і ў іншых дакументах прынамсі да пачатку XVI-га стагоддзя і асманскае заваяванне і стабілізацыя ўлады.
Тэрмін «добры басняк» () не быў геаграфічным азначэннем для жыхароў уздоўж ракі Босна, але ён адносіўся да насельніцтва ўсёй сярэднявечнай Босніі, незалежна ад рэлігіі, што можна ўбачыць у розных граматах XIV і XV стст у часы панавання бана Стэфана II Катраманіча, бана Твртка I Катраманіча, караля Стэфана Астоі і інш. У гэтых граматах баснійскія кіраўнікі згадваюць добрых баснякоў як сведкі.Nakaš, Župarić, Lalić, Dautović, Kurtović, (2018), Codex diplomaticus regni bosnae - povelje i pisma stare bosanske države, pp. 70, 73, 75, 79, 93, 96, 99, 107, 112, 381, Mladinska knjiga Sarajevo
Гісторыя Дэмонім «башняны» з’яўляецца ў сярэднявечных дзяржаўных дакументах (хартыях) замежнага і/або баснійскага паходжання, напісаных , пачынаючы з XII стагоддзя, і выкарыстоўваецца ў дачыненні да баснійскай знаці сярэднявечнай Босніі, іх падданых, сведак у спрэчках, завяшчаннях, палажэннях, іх блізкіх, сваякоў і інш. У прыватнасці, ён выкарыстоўваўся ў граматах баснійскіх магнатаў і каралеўскіх асоб, і Стэфан Тамашэвіч выкарыстоўваў яго адным з апошніх, быўшы баснійскім каралём, яшчэ да асманскай заваёвы Босніі.The Early Medieval Balkans: A Critical Survey from the Sixth to the Late Twelfth CenturyThe Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman ConquestWhen Ethnicity Did Not Matter in the Balkans: A Study of Identity in Pre-Nationalist Croatia, Dalmatia, and Slavonia in the Medieval and Early-Modern PeriodsGregor Cremosnik, Bosanske i humske poveljeAleksandar Solovjev-Vlasteoske Povelje Bosanskih Vladara
З’яўляючыся ў шэрагу дакументаў таго перыяду, ён часта спалучаўся са словам «Добры» (Dobri/Добри). Напрыклад, у дакуменце Стэпана Астоі 1417 года згадваецца «i nostri boni Bosnensi», і гэты ж тэрмін выкарыстоўваецца ў дакуменце Стэпана Астоіча 1419 года. Кошкавіч датуе гэты тэрмін Стэфанам II Катраманічам (1322—1353). Сінтагму «Добрыя Башняны» (Dobri Bošnjani/Добри Бошњани), якая фігуруе ў гістарычных дакументах (хартыях) як сацыяльна-этычная катэгорыя, гісторык Срэчка Джая суадносіць з падобнай сінтагмай «boni homines»Srećko M. Džaja, 2008, “Dobri Bošnjani” i “boni homines” https://vdocuments.mx/srecko-dzaja-dobri-bosnjani-i-boni-homines.html #page=125.
Ацэнка Баснійскі гісторык Пэё Чошкавіч са спасылкай на Фэрда Шышыча і Дамініка Мандзіча апісвае выкарыстанне гэтага тэрміну ў каралеўскіх дакументах як прыналежнасць да баснійскай шляхты без указання рэлігіі падданага і як палітычны тэрмін для адрознення жыхароў уласна Босніі ад людзей з іншых зямель, набытых у часы Каралеўства Боснія і ўключаных у каралеўскі тытул.
Адраджэнне У аўстра-венгерскі перыяд тэрмін Башняк таксама карыстаўся перавагай да пачатку XX-га стагоддзя і сустракаецца ў творах баснійскіх францысканцаў, такіх як выбітныя члены ордэна, гісторыкі і пісьменнікі Іван Франо Юкіч і Антун Кнежэвіч, якія былі першымі, хто суадносілі назву з этнічным і нацыянальным кантэкстам. Сітуацыя зноў змянілася ў XX-м стагоддзі, калі пераважным стаў тэрмін Басніец (Bosanac; гл. таксама: баснійская мова і баснійцы). Пасля здабыцця Босніяй і Герцагавінай незалежнасці ў пачатку 1990-х гадоў баснякі аднавілі (на той час) архаічны тэрмін Bošnjaci — баснякі — для сваёй нацыянальнай назвы, грунтуючыся на гістарычным этна-геаграфічным значэнні гэтага словаWhen Ethnicity Did Not Matter in the Balkans: A Study of Identity in Pre-Nationalist Croatia, Dalmatia, and Slavonia in the Medieval and Early-Modern Periods.
Зноскі
Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны