Ні Ні Кхін Зей (; нар. 31 жніўня 1991) — бірманская поп-спявачка. Яна стала пераможцай у тэлевезійным спаборніцтве па спеву The Best of Melody World у 2008 годзе. Яна выконвала свае песні на цырымоніях адкрыцця і закрыцця Паўднёва-ўсходніх азіяцкіх гульняў 2013 у Найп'іда.

Дзяцінства і адукацыя Ні Ні нарадзілася 31 жніўня 1991 года ў горадзе Екі, М'янма. Яна атрымала найвышэйшую адукацыю ў Другім медычным ўніверсітэце ў Янгоне.

Кар’ера Ні Ні пачала ўласную музычную кар'еру, ўзяўшы удзел у тэлевезійным спаборніцтве Melody World 2008, дзе яна выйграла першае месца і набыла папулярнасць. Да 2012 года яна не мела ўласнага дэбютага альбома: у 2008-2012 гады Ні Ні працягвала адукацыю і старанна вучылася, каб, з аднаго боку, стаць доктарам, а з другога — працаваць у сферы музыкі. Яна набыла папулярнасць у якасці спявачкі, калі была распаўсюджаная дэма-версія альбома The Best of Melody World 2008. Гэны альбом змяшчаў тры ўласныя песні Ні Ні і адну калабарацыйную працу. Яна выканала тры сола-песні: «Вораг» (), «Нават калі мы не разам» () і «Спыніся» ().

Спасылкі