Алег Аляксандравіч Судлянкоў (, Хабараўск — , Мінск) — беларускі бібліяфіл, калекцыянер графікі, кніжных знакаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў Хабараўску, вучыўся ў сярэдняй школе ў Прыбалтыцы; але большая частка яго жыцьця звязана з Беларуссю і Мінскам. Па адукацыі інжынер (скончыў два політэхнічныя інстытуты — у Мінску і ў ). Пачаў збіраць экслібрысы з 1966 года. Сабраў некалькі тысяч такіх кніжных знакаў.

Аўтар шматлікіх артыкулаў пра экслібрыс у перыядычным друку, а таксама аўтарскіх публікацый у часопісах «Нёман», «Мастацтва». Арганізатар, удзельнік выставачных праектаў. Ахвотай перадаваў для экспазыцыі розных музеяў і выставак кніжныя знакі са сваёй калекцыі.

Арганізаваў выданне ў Кіеве некалькіх кніг беларускіх кніжных графікаў — Генадзя Вяля, Рамана Сустава, Юрыя Якавенкі. Дапамог мінскаму выдаўцу Але Зміёвай выдаць серыю альбомаў, прысвечаных творчасці такіх экслібрысістаў, як Ганна Ціханава, Арлен Кашкурэвіч, Мікола Селяшчук, Юрый Якавенка, Генадзь ВяльПамёр Алег Судлянкоў — вядомы калекцыянер графікі і кніжных знакаў , Звязда, 14-06-2022.

Быў добра знаёмы з такімі легендамі і стварэння кніжнага знака, і яго калекцыянавання, як Сяргей Фарцінскі, Лембіт Лыхмус, Якаў Бэрдзічэўскі, Алег Ласунскі, Валер Палікарпаў, Генадзь Вяль, Фёдар Шурмялёў.

Творы

Кнігі «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў XVI—XX стст.», 2022, выдавецкі дом «Звязда»Дзе і чаму з’явіліся кніжныя знакі, Звязда, 17.04.2022

Спасылкі Олег Судленков: Ряд редких книг имеет ценность, сопоставимую с ценностью алмазов

Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Бібліёграфы Беларусі Катэгорыя:Бібліяфілы Беларусі