Ян Веленс дэ Кок (нідэрл.: Jan Wellens de Cock, Jan de Cock; 1475/1480 — 1527/1528, ) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак, прадстаўнік паўночнага маньерызму. Звестак аб паходжанні мастака захавалася мала. Па адной з версій мастак родам з Лейдэна.

Разам з мастакамі Пітэрам Юйсам, Херы мет дэ Блесам і Янам Мандэйнам Яна дэ Кока адносяць да групы фламандскіх мастакоў у Антверпене, якія працягнулі традыцыі фантастычнага жывапісу Іераніма Босха і аб'ядноўваюцца тэрмінам «паўночны маньерызм» у адрозненне ад італьянскага маньерызму. У 1506 годзе дэ Кок стаў майстрам у гільдыі Св. Лукі ў Антверпене, а ў 1520 годзе - яе дэканам. Атрыбуцыя работ Яна дэ Кока неадназначная. Сыны Яна дэ Кока Геранім і Матэйс заснавалі ў Антверпене вядомае мастацкае выдавецтва, друкавальны цэх якога ў прыватнасці выпускаў малюнкі і гравюры Пітэра Брэйгеля Старэйшага.