Хлопчык і ведзьма («Піліпка-сынок», «Піліпка і ведзьма») — сюжэт усходнеславянскіх .

У мае індэксы 327 °C, F «Хлопчык (Івась, Жыхарка, Лутонюшка) і ведзьма»: ведзьма заваблівае хлопчыка да сябе, пераймаючы голасу маці; даручае сваёй дачцэ пячы яго ці сама паказвае, як трэба садзіцца на лапату; хлопчык засоўвае ў печ дачку ведзьмы або ведзьму; узбіраецца на дрэва; гусі-лебедзі прыносяць яго дадому: у казцы тыпу 327f хлопчык-рыбак ловіць рыбу, седзячы ў лодцы; ведзьма перакоўвае свае грубы голас на тонкі і выдае сябе за маці, якая прынесла ежу. варыянтаў казкі — 52,  — 23, беларускіх — 13.

Сюжэт

У старога і старой няма дзяцей; стары прыносіць дадому палена, каб «у бабы хоць забаўка была». З гэтага палена нараджаецца хлопчык (матыў ) — Піліпка.

Пераймаючы голасу Піліпкавай маці, ведзьма (Баба-Яга, змяя) выманьвае Піліпку на бераг падчас рыбнай лоўлі і выкрадае яго. Даручае сваёй дачкі (Аленцы) пячы Піліпку, але ён хітрасцю прымушае Аленку сесці замест яго ў печ («Я яшчэ малы і дурны, не ведаю, як на лапату садзіцца»).

Ведзьма з’ядае сваю дачку і катаецца на яе касцях, паўтараючы: «павалюся, пакачуся, Піліпкавага мяса наеўшыся»; убачыўшы гэта, Піліпка смяецца з яе. Яна пачынае секчы дрэва, на якім сядзіць Піліпка; той заклікае аб дапамозе да птушак (гусей), і яны ратуюць яго, прынёсшы дадому да бацькоў.

Украінская назва сюжэту: . Украінскія варыянты казак — .

Інтэрпрэтацыя

На думку даследчыкаў, дадзены сюжэт з’яўляецца завэлюмаваным адлюстраваннем абрадаў ініцыяцыі; у ім, гэтак жа як і ў сюжэце казкі «», адбілася ўяўленне пра птушак-.

Украінскі фалькларыст тлумачыў сэнс казкі забаронай раскрываць, да якога роду чалавек належыць. Івасік-Тэлесік мог выказаць гэта, адгукнуўшыся на «матчын голас». Гэтая акалічнасць сведчыць аб тым, што карані казкі могуць ляжаць у эпоху матрыярхату, калі вызначэнне бацькоўства насіла адносны характар. Іншым магчымым сэнсам з’яўляецца забарона раскрываць староннім магічны сэнс сваіх слоў.

У культуры

У літаратуры Рускія і ўкраінскія казкі пра хлопчыка і ведзьму неаднаразова апрацоўваліся пісьменнікамі А. М. Талстым, Р. П. Данілеўскім, П. Р. Тычынам і іншымі.

Паўло Тычына па-мастацку перарабіў народны варыянт казкі, змяніўшы канец такім чынам, што гусі-лебедзі пужаюцца арла, які апынуўся самалётам, што адвёз Івасіка-Тэлесіка да людзей, што прыязна сустракаюць яго. Тэкст і малюнкі, створаныя мастачкай А. Якабсон, у выданні 1941 года дастаткова празрыста падводзілі чытача да разумення, што Івасік-Тэлесік у казцы з’яўляецца сялянскім хлопчыкам, які трапляе ў светлую савецкую будучыню, у тым ліку таму, што ён здзіўляецца выкарыстанню тэлефону, пад’еўшы ў новым месцы ён хрысціцца, але потым знаёміцца з дзецьмі з дзіцячага садка, які выглядае на выяве ледзь не як палац, вучыцца грамаце і піша ліст бацькам з запрашэннем прыехаць у госціП.Тычина. «Ивасик Телесик» (худ. А.Якобсон) .

У кінематографе

«Піліпка» — мультыплікацыйны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Таццянай Кубліцкай у 2012 годзе.  — чорна-белы анімацыйны фільм, 1938 Івашка і ведзьма — чорна-белы дыяфільм студыі «Дыяфільм», 1946Ивашка и ведьма, диафильм (1946) Жыхарка — каляровы маляваны дыяфільм прадстаўляе сабой сюжэт, змяшаны з дзвюх казак: Жыхарка і Коцік, пеўнік і лісіцаРусская народная сказка. Жихарка . Жыхарка — каляровы лялечны дыяфільм 1983 года прадстаўляе сабой сюжэт, змяшаны з дзвюх казак: Жыхарка і Коцік, пеўнік і лісіцаКраткое описание диафильма .  — мультфільм кінастудыі «», 1938  — анімацыйны фільм аб’яднання «», 1968  — анімацыйны фільм 1977 года прадстаўляе сабой сюжэт, змяшаны з дзвюх казак: Жыхарка і Коцік, пеўнік і лісіца  — анімацыйны фільм аб’яднання «», 1989  — анімацыйны фільм 2006 года прадстаўляе сабой сюжэт, змяшаны з дзвюх казак: Жыхарка і Коцік, пеўнік і лісіца

У філатэліі

У 2004 годзе Укрпошта выпусціла паштовую марку з выявай Івасіка-Тэлесіка

У графіцы Сярод вядомых мастакоў, якія стваралі ілюстрацыі да гэтай казкі можна згадаць Уладзіміра Кутлінскага, Валерыя Славука, Міколу Рыжага, Юрыя Герасіменку-Жызнеўскага, , Алісу Селязень, Кацярыну Чорную, , Віктара ТаўбераЖихарка. Рисует Таубер , Тамару Зебраву, і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Терешечка: Текст сказки № 112 // Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — М.: Наука, 1984—1985. — (Лит. памятники). Т. 1. — 1984. — С. 146—147. Сюжет № 327С, F. «Мальчик (Ивась, Жихарко, Лутонюшка) и ведьма» // Сравнительный указатель сюжетов. Восточнославянская сказка Івасик-Телесик // Українські народні казки / ілюстрації Валентини Мельниченко. — Київ: Веселка, 1988. — [Електронне джерело]. — Режим доступу: https://derevo-kazok.org/ivasik-telesik.html [Архівовано 5 червня 2020 у Wayback Machine.]

Катэгорыя:Беларускія казкі Катэгорыя:Рускія казкі Катэгорыя:Украінскія казкі