Лін Маргуліс (у дзявоцтве Лін Петра Аляксандр, англ. Lynn Petra Alexander;Weber, B. (2011). Lynn Margulis, Trailblazing Theorist on Evolution, Dies at 73 — NYTimes.com. New York Times. https://www.nytimes.com/2011/11/25/science/lynn-margulis-trailblazing-theorist-on-evolution-dies-at-73.html?_r=0  — ) — амерыканскі біёлаг-эвалюцыяніст. Вядомая як адна з першых сучасных навукоўцаў, хто прапанаваў ідэю важнасці сімбіёзу ў эвалюцыі. Гісторык Ян Сапп адзначаў, што «імя Лін Маргуліс з’яўляецца такім жа сінонімам сімбіёзу, як імя Чарльза Дарвіна — эвалюцыі». У прыватнасці, Маргуліс сфармавала аснову цяперашняга разумення эвалюцыі клетак з ядрамі (падзея, якую Эрнст Майр назваў «магчыма, самай важнай і драматычнай падзеяй у гісторыі жыцця»Mayr, E. (2001). What Evolution Is. In What Evolution Is (p. 48). Basic Books.), выказаўшы здагадку, што гэта было вынікам сімбіятычныга зліцця пракарыятычных клетак. Маргуліс таксама распрацоўвала гіпотэзу Геі разам з брытанскім хімікам Джэймсам Лаўлакам, які выказаў здагадку, што Зямля функцыянуе як адзіная самарэгулявальная сістэма, і была галоўным абаронцам і распаўсюджвальнікам класіфікацыі пяці царстваў Роберта Уітэкера.

На працягу ўсёй яе кар’еры праца Маргуліс выклікала моцныя пярэчанні (адна заяўка на грант выклікала адказ: «Ваша даследаванне — лайно. Не марнуйце часу на новыя заяўкі»).Lynn Margulis. (2011, December 13). The Telegraph. Яе асноватворная праца «Аб паходжанні мітатычных клетак» была апублікавана ў 1967 годзе пасля таго, як яе адхілілі каля пятнаццаці часопісаў. На той момант Лін Маргуліс з’яўлялася малодшым навуковым супрацоўнікам Бостанскага ўніверсітэта. Яе тэорыя аб тым, што клеткавыя арганэлы, такія як мітахондрыі і хларапласты, паходзяць ад некалі свабоднаіснуючых бактэрый, збольшага ігнаравалася на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Шырокае прызнанне атрымала толькі пасля таго, як была грунтоўна пацверджана генетычнымі дадзенымі. У 1983 годзе Маргуліс была абрана членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Прэзідэнт Біл Клінтан уручыў ёй Нацыянальны медаль навукі ў 1999 годзе. У 2008 годзе Лонданскае таварыства Ліннея ўзнагародзіла яе медалём Дарвіна-Уоллеса.

Маргуліс, якую называлі «свавольнай маці-зямлёй навукі», «апраўданым ерэтыком» або «бунтаркай у навуцы»Fiveash, K. (2011, November 24). «Rebel» biologist and neo-Darwinian skeptic Lynn Margulis dies. The Register., была моцным крытыкам неадарвінізму.Teresi, D. (2011). Discover Interview: Lynn Margulis Says She’s Not Controversial, She’s Right. Discover Magazine, 1-6. Яе пазіцыя выклікала пажыццёвыя дэбаты з вядучымі біёлагамі-неадарвіністамі, у тым ліку з Рычардам Докінзам, Джорджам К. Уільямсам і Джонам Мэйнардам Смітам. У працы Маргуліс па сімбіёзе і эндасімбіятычнай тэорыі былі важныя папярэднікі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у прыватнасці, Андрэас Франц Вільгельм Шымпер, Канстанцін Меражкоўскі, Барыс Каза-Палянскі і Іван Валін. Маргуліс не толькі спрыяла большаму прызнанню іх унёску, але асабіста кіравала першым англійскім перакладам кнігі Каза-Палянскага «Сімбіягенез: Новы прынцып эвалюцыі», якая выйшла за год да яе смерці. Асноўныя працы Лін Маргуліс, асабліва тыя, якія былі прызначаны для шырокай аўдыторыі, былі напісаны сумесна з яе сынам Дарыёнам Саганам.

У 2002 годзе часопіс Discover прызнаў Маргуліс адной з 50 самых важных жанчын у навуцы.Svitil, K. A. (2002). The 50 Most Important Women In Science. Discover.

Біяграфія Лін Маргуліс нарадзілася ў Чыкага ў габрэйскай сіянісцкай сям’і.Goldman, J. G. (2012). Ad Memoriam: Lynn Margulis (5.03.1938 — 22.11.2011). Старэйшая з чатырох дачок бацькі Морыса Александэра і маці Леоны Ўайз Александэр. Морыс быў адвакатам, які таксама кіраваў кампаніяй, што вырабляла дарожныя фарбы. Леона кіравала турыстычным агенцтвам.Oakes, E. H. (2001). Encyclopedia of world scientists. Choice Reviews Online, 38(09), 38-4790-38-4790. https://doi.org/10.5860/choice.38-4790 У 1952 годзе Лін паступіла ў сярэднюю школу Акадэміі Гайд-ПаркаLynn Margulis. (n.d.-a). Retrieved April 1, 2023, [./From_https://www.nndb.com/people/228/000268421/ from https://www.nndb.com/people/228/000268421/]. Яна апісвала сябе як кепскую вучаніцу, якой часта даводзілася стаяць у куце.

Тым не менш, Лін была здольным падлеткам, і калі ёй было пятнаццаць год, яна была прынята ў .di Properzio, J. (2007). Full Speed Ahead. The University of Chicago Magazine.Scoville, H. (2014). Lynn Margulis. About.Com.Lynn Margulis. (n.d.-b). Encyclopedia.Com. Retrieved April 1, 2023, from https://www.encyclopedia.com/people/history/historians-miscellaneous-biographies/lynn-margulisBBC Radio 4 — A Life With …, Series 5. (n.d.). BBC Radio 4. Retrieved April 2, 2023, from https://www.bbc.co.uk/programmes/b00lk114 У 1957 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, яна атрымала ступень бакалаўра гуманітарных навук у Чыкагскім універсітэце. Яна паступіла ва Універсітэт Вісконсіна, каб вывучаць біялогію пад кіраўніцтвам Ганса Рыса і Вальтэра Плаўта. Яе першая публікацыя, апублікаваная сумесна з Плаўтам у 1958 годзе ў Journal of Protozoology, была прысвечана генетыцы эўгленавых водарасцяў.Archibald, J. M. (2014). One plus one equals one: symbiosis and the evolution of complex life (p. 50). Oxford University Press. У 1960 годзе Лін Маргуліс атрымала ступень магістра генетыкі і заалогіі і пасля гэтага пераехала ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, дзе займалася даследаваннямі пад кіраўніцтвам заолага Макса Альферта. У 1964 годзе, перад тым як яна паспела завяршыць сваю дысертацыю, ёй прапанавалі стаць навуковым супрацоўнікам, а затым і выкладчыкам ва Універсітэце Брандэйса ў Масачусэтсе. У 1965 годзе, ужо падчас працы на новым месцы, яна атрымала ступень доктара філасофіі ў Берклі. Тэма яе дысертацыі была «Незвычайны патэрн ўключэння тымідыну ў эўглену».Margulis, L. (2003). Biobibliografia. In Una revolución en la evolución (pp. 45-48). Universidad de Valencia = Universitat de València. У 1966 годзе яна пераехала ў Бостанскі ўніверсітэт, дзе выкладала біялогію на працягу дваццаці двух гадоў. Спачатку яна была малодшым выкладчыкам (англ. adjunct assistant professor), а ў 1967 годзе была прызначана выкладчыкам (англ. assistant professor). У 1971 годзе яна атрымала пасаду дацэнта (англ. associate professor), а у 1977 годзе — пасаду поўнага прафесара (англ. full professor). У 1986 годзе атрымала званне заслужанага прафесара батанікі Масачусецкага ўніверсітэта ў Амхерсце. Яна стала заслужаным прафесарам біялогіі ў 1993 годзе. У 1997 годзе яна перайшла на кафедру навук аб Зямлі ў Амхерсце, каб «з вялікім задавальненнем»Yount, L. (2003). A to Z of biologists (pp. 196—198). Facts on File. стаць заслужаным прафесарам навук аб Зямлі, якую займала да самай сваёй смерці.Haskett D.R. (2014). Lynn Petra Alexander Sagan Margulis (1938—2011). The Embryo Project Encyclopedia.

Асабістае жыццё Маргуліс выйшла замуж за астранома Карла Сагана ў 1957 годзе, неўзабаве пасля атрымання ёю ступені бакалаўра. Саган тады быў аспірантам па фізіцы ў Чыкагскім універсітэце. Іх шлюб скончыўся ў 1964 годзе, якраз перад тым, як яна атрымала доктарскую ступень. У іх было два сыны: Дарыён Саган, які пазней стаў аўтарам навукова-папулярнай літаратуры, і Джэрэмі Саган, распрацоўшчык праграмнага забеспячэння і заснавальнік кампаніі Sagan Technology. У 1967 годзе яна выйшла замуж за Томаса Н. Маргуліса, крышталёграфа. У іх быў сын Захары Маргуліс-Онума, адвакат па крымінальных справах у Нью-Ёрку, і дачка Джэніфер Маргуліс, настаўніца і пісьменніца. Пара развялася ў 1980 годзе. Лін каментавала: «Я двойчы кідала працу жонкі», «Гэта не ў чалавечых магчымасцях — быць добрай жонкай, добрай маці і першакласным навукоўцам. Ніхто не можа гэтага зрабіць: нечым даводзіцца ахвяраваць». У 2000-х у яе былі адносіны з калегам-біёлагам Рыкарда Герэра. Яе сястра Джоан Александэр выйшла замуж за Нобелеўскага лаўрэата Шэлдана Глэшаў; іншая сястра, Шэран, выйшла замуж за матэматыка Даніэля Клейтмана.

Яна была рэлігійным агностыкам і перакананым эвалюцыяністам, але аспрэчвала сучасную сінтэтычную тэорыю эвалюцыі: «Я памятаю, як аднойчы прачнулася з прасвятленнем: я не неадарвіністка! Я прыгадала ранейшы досвед, калі зразумела, што я не веру ў . Хаця я вельмі шаную ўклад Дарвіна і згодна з большасцю яго тэарэтычнага аналізу, і я дарвіністка, але я не неадарвіністка». Яна сцвярджала, што «натуральны адбор ліквідуе і, магчыма, падтрымлівае, але не стварае», і сцвярджала, што сімбіёз з’яўляецца галоўным рухавіком эвалюцыйных змен.

У 2013 годзе Маргуліс была уключана ў склад Кансультатыўнай рады Нацыянальнага цэнтра навуковай адукацыі.NCSE Advisory Council. (n.d.). NCSE. Retrieved April 2, 2023, from https://web.archive.org/web/20130810112828/https:/ncse.com/about/advisory-council

Маргуліс памерла 22 лістапада 2011 года ў сваім дома ў Амхерсце, штат Масачусэтс, праз пяць дзён пасля перанесенага гемарагічнага інсульту.Weber, B. (2011). Lynn Margulis, Trailblazing Theorist on Evolution, Dies at 73 — NYTimes.com. New York Times. https://www.nytimes.com/2011/11/25/science/lynn-margulis-trailblazing-theorist-on-evolution-dies-at-73.html?_r=0Weil, M. (2011, November 26). Lynn Margulis, leading evolutionary biologist, dies at 73. The Washington Post.Steven, R. (2011, December 11). Lynn Margulis obituary. The Guardian. Па яе жаданні яе крэміравалі, а прах развеялі ў яе любімых месцах, побач з домам.Condolences. (n.d.). Retrieved April 2, 2023, from https://www.geo.umass.edu/margulislab/Environmental_Evolution/Condolences.html

Унёскі

Тэорыя эндасімбіёзу

У 1966 годзе, падчас працы малодшым выкладчыкам Бостанскага ўніверсітэта, Лін Маргуліс напісала тэарэтычную працу пад назвай «Аб паходжанні мітатычных клетак».Sagan, L. (1967). On the origin of mitosing cells. Journal of Theoretical Biology, 14(3), 225—274. https://doi.org/10.1016/0022-5193(67)90079-3 Артыкул, аднак, быў «адхілены прыкладна у пятнаццаці навуковых часопісах», прыгадвала яна.Margulis, L. (1995). Gaia Is a Tough Bitch. In The third Culture: Beyond the scientific Revolution (pp. 129—151). Урэшце праца была надрукавана ў Часопісе тэарэтычнай біялогіі, і сёння яна лічыцца паваротнай у сучаснай эндасімбіятычнай тэорыі. Маргуліс славілася ўпартасцю ў прасоўванні сваёй тэорыі, нягледзячы на супраціўленне, з якім сутыкнулася ў той час. Паходжанне мітахондрый ад бактэрый і хларапластаў ад цыянабактэрый было эксперыментальна прадэманстравана ў 1978 годзе Робертам Шварцам і Маргарэт Дэйхаф.Schwartz, R. M., & Dayhoff, M. O. (1978). Origins of prokaryotes, eukaryotes, mitochondria, and chloroplasts. In Science (Vol. 199, Issue 4327, pp. 395—403). https://doi.org/10.1126/science.202030 Гэта стала першым эксперыментальным доказам тэорыі сімбіягенезу. Эндасімбіятычная тэорыя арганагенезу атрымала шырокае прызнанне ў пачатку 1980-х гадоў, пасля таго як было выяўлена, што генетычны матэрыял мітахондрый і хларапластаў істотна адрозніваецца ад генетычнага матэрыялу ядзернай ДНК сімбіёнта.

У 1995 годзе англійскі эвалюцыйны біёлаг Рычард Докінз так выказаўся пра Лін Маргуліс і яе працу:Я вельмі захапляюся чыстай храбрасцю і трываласцю Лін Маргуліс у яе прыхільнасці да тэорыі эндасімбіёзу, што ператварыла яе з неартадаксальнай у артадаксальную. Я маю на ўвазе тэорыю, паводле якой эўкарыятычная клетка з’яўляецца рэзультатам сімбіятычнага спалучэння прымітыўных пракарыятычных клетак. Гэта адно з найвялікшых дасягненняў эвалюцыйнай біялогіі дваццатага стагоддзя, і я вельмі шаную Лін за гэта.

Сімбіёз як эвалюцыйная сіла Маргуліс выступала супраць поглядаў, паводле якіх канкурэнцыя з’яўляецца асноўным рухавіком эвалюцыі. Яна падкрэслівала важнасць сімбіятычных або кааператыўных адносін паміж відамі.