Таміла Мікалаеўна Хіміч (нар. , в. Біларычыця, Прылуцкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — украінская футбалістка, паўабаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Украіны.

Клубная кар’ера Першы трэнер — Анатоль Сямёнавіч Куц. У 2007 годзе па запрашэнні дырэктара чарнігаўскай ДЮСШ Мікалая Іванавіча Лысенкі пераехала ў Чарнігаў, вучылася ў ДЮСШ і ў мясцовай школе-інтэрнаце ім. КацюбінскагаТаміла Хіміч: «Якщо грати в Україні, то тільки в „Легенді“, але надійшла новина, що клубу уже немає, — це удар!».

У 2017 годзе перайшла ў беларускі клуб «Мінск». У яго складзе стала чэмпіёнкай Беларусі (2017, 2018, 2019), срэбным прызёрам (2020); уладальніцай (2017, 2018, 2019) і фіналісткай Кубка Беларусі, уладальніцай Суперкубка краіны (2018, 2019). Была лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі 2017 года (24 галы). У Лізе чэмпіёнаў у складзе «Мінска» згуляла 15 матчаў і забіла 10 галоў. У 2017 годзе заняла трэцяе месца ў галасаванні за званне футбалісткі года на Украіне.

Крыніцы

Спасылкі Тамила Химич

Катэгорыя:Футбалісткі Украіны Катэгорыя:Ігракі ЖФК Легенда Катэгорыя:Ігракі ЖФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Спліт Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Украіны па футболе