Батальён «Тэрор» — воінскае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў у структуры ГУР МА Украіны. Створаны ў 2022 годзе на пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Названы ў гонар камандзіра аддзялення Змітра «Тэрора» Апанасовіча, які загінуў пры .
Гісторыя У красавіку 2022 года ў складзе беларускага добраахвотніцкага батальёна імя Кастуся Каліноўскага была сфарміравана вучэбная рота, якая пасля перарасла ў батальён. Першыя публічныя заявы аб батальёне «Тэрор» у складзе палка Каліноўскага адносяцца да ліпеня 2022 года.
У жніўні 2022 года «Тэрор» выйшаў са складу палка Каліноўскага. Начальнік штаба батальёна Радыён «Гена» Батулін тлумачыў рашэнне неабходнасцю павышэння баяздольнасці падраздзялення.
У верасні 2022 года МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы батальёна экстрэмісцкім фарміраваннемМВД признало экстремистскими формированиями ресурсы Полка Калиновского, телеграм-каналы «Движ» и «Баста!».
27 снежня 2022 года «Тэрор» афіцыйна аб’явіў аб сваім уваходзе ў склад Беларускага добраахвотніцкага корпуса як адно з яго асноўных падраздзяленняў.
12 лістапада 2024 Telegram канал «Тэрору» аб’явіў пра спыненне свайго існавання. Паводле ж камандзіра БДК Радыёна Батуліна («Гена»), батальён «Тэрор» працягне існаванне ў складзе БДК, але не як незалежнае падраздзяленне.
Удзел у баявых дзеяннях З красавіка 2022 года батальён удзельнічаў у ваенных аперацыях на поўдні Украіны, у прыватнасці — у вызваленні Херсоншчыны. Сярод найбольш значных выкананых баявых задач — узяцце байцамі батальёна стратэгічна важнай пазіцыі «Макдональдс» у раёне населеных пунктаў Андрэеўка і Благадатаўка, што дазволіла падраздзяленням ЗСУ правесці паспяховую аперацыю на левым беразе ракі Інгулец.
У складзе БДК байцы батальёна «Тэрор» здзейснілі шэраг баявых аперацый, сярод якіх начны рэйд у раёне Новай Кахоўкі. У ходзе аперацыі штурмавыя групы фарсіравалі Днепр і дэсантаваліся на часова акупаваным левым беразе. Быў знішчаны варожы камандна-назіральны пункт, асноўныя будынкі базы, праціўнік панёс страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Батальён браў удзел у абароне Ваўчанска ў Харкаўскай вобласці, 12 мая 2024 года прынамсі некалькі байцоў былі параненыhttps://twitter.com/Militarylandnet/status/1789709225058267546?t=5qVnjW-JK3CllxV-72TNuA&s=19. Да 24 мая 2024 года байцы батальёна падарвалі пашкоджаны мост цераз раку Ваўчу за 7 км на ўсход ад Ваўчанскаhttps://x.com/moklasen/status/1794055463610339573?t=FDOBoA2SgfmGLiZ854l8ew&s=09.
24 верасня 2024 года ўдзельнічаў у зачыстцы агрэгатнага завода ў Ваўчанску.https://t.me/DIUkraine/4516
Страты
У верасні 2022 года машына з байцамі батальёна «Тэрор» на Херсоншчыне была паражона мінай або снарадам. Кіроўца, беларус з пазыўным «Тэд», загінуўНаступ на Херсоншчыне: адзін забіты і пяць параненых беларусаў у батальёне «Тэрор».
11 кастрычніка 2022 года загінуў парамедык з батальёна «Тэрор» Міхась Шавельскі «Юнгер»«Поўз дапамагаць параненаму, калі прыляцеў аскепак». Загінуў беларус-парамэдык з батальёну «Тэрор».
3 кастрычніка 2023 года Батальён «Тэрор» паведаміў аб тым, што загінулі яшчэ некалькі байцоў батальёна. Колькасць загінулых і абставіны не паведамлялісяВа Украіне загінулі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў.
Сімволіка
Эмблема батальёна мае форму варажскага (нарманскага) шчыта, дзе ў бел-чырвона-белым полі размешчана выява руны Тэйваз у чорным колеры. У верхняй частцы эмблемы знаходзіцца назва батальёна, узятая ў гонар загінуўшага ў баі Змітра «Тэрора» Апанасовіча.
Бел-чырвона-белае поле шчыта адсылае да колераў нацыянальнага сцяга Беларусі.
Чорны колер сімвалізуе ідэю нацыі, айчыны, роднай зямлі.
Руна Тэйваз, якая асацыюецца з сілай, перамогай, бітвай за справядлівасць, стылізавана пад загалоўную літару назвы батальёна.
Гл. таксама 1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022) Полк Каліноўскага Тактычная група «Беларусь»
Спасылкі Тэлеграм-канал
Катэгорыя:Беларускія часці на баку Украіны