Старо́бінскі торфабрыке́тны заво́д — прамысловае прадпрыемства паліўна-энергетычнага комплексу Беларусі ў гарадскім пасёлку Старобін Салігорскім раёне Мінскай вобласці, адкрытае акцыянернае таварыства. Найбуйнейшае прадпрыемства ў Еўропе па здабычы торфу і вытворчасці паліўных брыкетаўОткрытое акционерное общество «Старобинский торфобрикетный завод» на партале Export.by . Уваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз» Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя У 1968 годзе была створана дырэкцыя заводаАфіцыйны сайт ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод» . Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1972 годзе. Першая прадукцыя была выдадзенв 7 ліпеня 1977 года. Гэтая дата лічыцца днём заснавання Старобінскага торфабрыкетнага завода. Вытворчая магутнасць за год складала 160 тыс. тон брыкету. У 2001 годзе вытворчая магутнасць завода складала 130 тыс. тон брыкету, здабывалася 240 тыс. тон торфу.

Прадукцыя Старобінскі торфабрыкетны завод выпускае драўняныя і тарфяныя паліўныя брыкеты, торф для кампостаў. Прадукцыя пастаўляецца ў Расію, Польшчу, Украіну, Швецыю. Асноўным пакупніком з’яўляецца холдынг «Беларуская цэментная кампанія» (ААТ «Беларускі цэментны завод», у горадзе Касцюковічы, ААТ «Крычаўцэментнашыфер», у горадзе Крычаў).

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод» ПРУП «Старобинский торфобрикетный завод»/ Тепло и свет // СБ. Беларусь сегодня, 13 лютага 2008 года. Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне « Белпалівагаз» Открытое акционерное общество «Старобинский торфобрикетный завод» на партале Export.by // Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн

Катэгорыя:Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі Катэгорыя:Торф Катэгорыя:Старобін Катэгорыя:Эканоміка Салігорскага раёна