Анастасія Канстанцінаўна Харланава (нар. , Гомель, Беларусь) — беларуская футбалістка. Выступала за зборную Беларусі.

Клубная кар’ера У футбол прыйшла ў узросце 14 гадоў. Выхаванка гомельскай ДЮСШАР № 8. Выступала ў 2011—2012 гадах за ЖФК «Гомель», у складзе каманды выйшла ў паўфінал Кубка Беларусі і была прызнана лепшым гульцом каманды ў 2012 годзе. Выступала ў 2013—2016 гадах за ЖФК «Мінск». З мінскай камандай стала тройчы чэмпіёнкай Беларусі, тройчы ўладальніцай Кубка Беларусі і двойчы ўладальніцай Суперкубка Беларусі (2014, 2015).

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ЖФК Медык Конін Катэгорыя:Ігракі ЖФК Іслач-РДВАР Катэгорыя:Ігракі ЖФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Гомель-СДЮШАР-8 Катэгорыя:Ігракі ЖФК УКС СМС Лодзь